wd wp Пошук:

Розмары Клуні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клуні.

Розмары Клуні (англ.: Rosemary Clooney, 23 мая 1928 — 29 чэрвеня 2002) — амерыканская эстрадная спявачка і актрыса сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Біяграфія

Кар’еру спявачкі пачала ў 1940-я гады, выступала ў дуэце са сваёй роднай сястрой Бэці. У першай палове 1950-х гадоў Розмары стала адной з найпапулярнейшых спявачак Злучаных Штатаў Амерыкі. Яе песні «Come On-a My House» (1951), «Half As Much» (1952), «Hey There» (1953) і «This Ole House» (1954) займалі першыя радкі ў амерыканскіх топ-спісах найбольш паспяховых музычных твораў (гл. Billboard Hot 100).

У 1953 годзе Розмары выйшла замуж за ўладальніка ўзнагароды «Оскар» кінаакцёра Хасэ Фэрэру. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Мігель і Рафаэль, якія таксама, як і бацька, сталі кінаакцёрамі. З надыходам эпохі рок-н-ролу папулярнасць спявачкі пачала змяншацца. У артысткі пачаліся праблемы з псіхікай, асабліва пасля таго, як яна стала сведкам забойства Роберта Кенэдзі. Сітуацыя з псіхічным станам ускладнялася тым, што Розмары Клуні прымала наркотыкі.

Памерла Розмары Клуні 29 чэрвеня 2002 года ад раку лёгкіх.

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Беверлі-Хілз
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта