wd wp Пошук:

Карэльскі перашыек

Карэльскі перашыек. Паказаны межы паміж СССР і Фінляндыяй да і пасля Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг.
Возера Вуокса

Карэльскі перашыек — участак сушы паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам. Паўднёвай мяжой Карэльскага перашыйка лічыцца рака Нява, а паўночная мяжа праходзіць па лініі Выбарг — мяжа Ленінградскай вобласці і Карэліі.

Геаграфічна, гэта тэрыторыя прыкладна паміж 61°21’ і 59°46’ паўночнай шыраты і 27°42’ і 31°08’ усходняй даўгаты. З поўначы на поўдзень працягласць перашыйка складае 150—180 км, з захаду на ўсход 55—110 км.

Найвысокая кропка Карэльскага перашыйка — гара Ківісюр’я[1], вышыня якой 203,7 м над узроўнем мора[2][3] (па даных пачатку XX стагоддзя — 206 м[4], паводле даных фінскіх даваенных тапографаў — 205 м[5], паводле даных Вялікай савецкай энцыклапедыі — 201 м[6]), размешчана непадалёк ад мястэчка Наважылава, ва ўрочышчы Каменная гара[7][8].

Адміністрацыйна тэрыторыя падзелена паміж Санкт-Пецярбургам (Курортны, Прыморскі, Выбаргскі, Калінінскі, Краснагвардзейскі і Неўскі (правы бераг) раёны Санкт-Пецярбурга) і Ленінградскай вобласцю (Прыазерскі, Выбаргскі і Усевалажскі раёны Ленінградскай вобласці).

Гл. тасама

Зноскі

  1. «Карельский перешеек. Земля неизведанная» часть 4. Автор Д. И. Шитов.
  2. (руск.)  Шаблон:Карта/Бк/P
  3. (руск.)  Шаблон:Карта/Бк/P Квадрат 1146-1.
  4. Е. Л. Александрова «Санкт-Петербургская губерния» СПб 2011, стр. 559. ISBN 978-5-904790-09-7
  5. (руск.)  Шаблон:Карта/Бк/Д
  6. Вялікая савецкая энцыклапедыя. Лембалаўскае ўзвышша.
  7. 60°29,32′ пн. ш. 30°11,91′ у. д.HGЯO
  8. Найвышэйшая кропка Карэльскага пярэсмыка(нявызн.). geocaching.su (9 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 14 студзеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Карэльскі перашыек