wd wp Пошук:

Карл Бош

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бош.

Карл Бош (ням.: Carl Bosch; 27 жніўня 1874, Кёльн — 26 красавіка 1940, Гайдэльберг) — нямецкі хімік.

Біяграфія

З 1894 па 1896 вучыўся металургіі і машынабудаванні ў Тэхнічным універсітэце ў Шарлотэнбург. Вывучаў хімію ў Лейпцыгскім універсітэце і ў 1898 атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю па праблемах арганічнай хіміі. У 1899 годзе Бош паступіў працаваць на «Бадэнскай анілінавай і содавай фабрыцы» (БАСФ) у Людвігсгафене-на-Рэйне. З 1907 узначальвае ў гэтай кампаніі эксперыментальную лабараторыю і працуе над удасканаленнем метаду фіксавання атмасфернага азоту. Пасля зліцця ў 1925 БАСФ і шасці іншых хімічных кампаній з утварэннем канцэрна «І. Г. Фарбэніндустры», Карл Бош быў прызначаны прэзідэнтам гэтага новага гіганцкага хімічнага аб’яднання. У 1935 Бош стаў старшынёй савета дырэктараў «І. Г. Фарбэніндустры», а ў 1937 — пераемнікам Макса Планка на пасадзе прэзідэнта Таварыства кайзера Вільгельма (цяпер — таварыства Макса Планка) і займаў гэтыя два пасты адначасова. У 1902 Карл Бош ажаніўся з Эльзай Шылбах. Ад гэтага шлюбу ў іх нарадзіліся сын і дачка.

Асноўныя працы

Вывучэнне і ўдасканаленне метаду фіксавання атмасфернага азоту. Укараненне і развіццё метадаў высокага ціску ў хіміі. Распрацоўка метадаў каталізу пры вытворчасці метанолу і гідрагенізацыі вуглю.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1931), сумесна з Ф. Бергіусам «за заслугі па ўвядзенні і развіццю метадаў высокага ціску ў хіміі».

Памяць

У гонар Карла Боша ў 2009 г. названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Carl Bosch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11866204X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на гайдэльбергскіх могілках Бергфрыдгоф
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёльне
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных