wd wp Пошук:

Казлу Руда

Казлу́ Руда́ (літ.: Kazlų Rūda, традыцыйная беларуская назва — Казло́ва Ру́да) — горад у Цэнтральнай Літве, у Марыямпальскім павеце, за 27 км на поўнач ад Марыямпале. Насельніцтва налічвае каля 7,5 тыс. чалавек. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Казлурудскага самакіравання. Праз горад ідзе чыгунка Каўнас — Чарняхоўск. Казлу Руда адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Судовія.

Этымалогія

Назва горада паходзіць ад фаміліі двараніна прадпрымальніка Казла, які жыў тут у XVIXVII стагоддзях і заснаваў дзягцярню. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, з’явіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні.

Гісторыя

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча развівалася як цэнтр дзягцярнай вытворчасці, а потым апрацоўцы жалеза. Калі ў 18601861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудавана чыгуначнае дэпо. Пасля 1920 года горад трапіў у склад Літвы, стаўшы, з 1931 года, цэнтрам староства. З 1940 года Казлу Руда ў складзе СССР. У 1950 годзе Казлу Руда атрымала статус горада і стала (да 1962 года) цэнтрам раёна. З 1999 года было ўтворана Казлу-Рудскае самакіраванне.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казлурудская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты Казлурудскага самакіравання
Катэгорыя·Гарады Літвы