wd wp Пошук:

Зорная ноч

«Зорная ноч» (па-галандску: De sterrennacht) — карціна нідэрландскага мастака Вінцэнта ван Гога, якую ён напісаў у чэрвені 1889 года. З 1941 года карціна захоўваецца ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

Гісторыя

«Зорная ноч» была не першай спробай ван Гога выявіць начное неба. У 1888 годзе ў Арле ён напісаў «Зорную ноч над Ронай». Ван Гог хацеў выявіць зорную ноч як прыклад сілы ўяўлення, якое можа стварыць больш уразлівую прыроду за тую, якую мы можам успрыняць, зірнуўшы на рэальны свет. У адным з лістоў ён апісваю сюжэт будучай карціны — зорная ноч з кіпарысамі і, магчыма, над нівай спелай пшаніцы. Напісаўшы ў Сен-Рэмі карціну, ён здзейсніў сваю задуму.

Зноскі

  1. https://www.moma.org/collection/works/79802 Праверана 23 мая 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Карціны 1889 года
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Карціны Вінцэнта Ван Гога