wd wp Пошук:

Зволе

Зволе (нідэрл.: Zwolle) — горад і муніцыпалітэт у Нідэрландах, сталіца правінцыі Аверэйсел. У мінулым — ганзейскі горад. Ляжыць на рэках Звартэ Ватэр і Эйсел. Па стане на 1 чэрвеня 2005 года насельніцтва складала 112 460 жыхароў. Плошча муніцыпалітэта — 119,28 км2. Па стане на 1 студзеня 2003 года ў Зволе было 4336 розных прадпрыемстваў і фірмаў, сумарны лік працоўных месцаў складаў 75 049.

Гісторыя

Горад паўстаў на высокім месцы пасярод багністай мясцовасці. Такія месцы назваліся «soule»; гэтае слова стала назвай селішча і пазней трансфармавалася ў цяперашнюю форму. Першае пісьмовае згадванне селішча ставіцца да 1040 г. У 1230 годзе селішча атрымала гарадскія правы. У XV ст., падчас свайго росквіту, горад уступіў у Ганзу. З помнікаў даўніны найболей вядомыя — вежа «пярэчніца» (нідэрл.: Peperbus), атрымаўшая такую назву з-за сваёй формы, і гарадскія вароты Sassenpoort, а таксама астаткі гарадской сцяны, царква Св. Міхаіла і шматлікія старадаўнія хаты.

Транспарт

Зволе — вузел аўтамабільных і чыгуначных дарог. Тут размешчаны другі па велічыні ў краіне (пасля Утрэхта) чыгуначны вузел. З усіх відаў гарадскога транспарта прадстаўленыя толькі аўтобус і таксі.

Зноскі

  1. Член партыі VVD
  2. А таксама 7,17 км² вады
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Абшчыны правінцыі Аверэйсел
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Зволе
Катэгорыя·Ганза
Катэгорыя·Гарады Нідэрландаў