wd wp Пошук:

Зборная Швецыі па хакеі з шайбай

Зборная Швецыі па хакеі з шайбай (шведск.: Sveriges herrlandslag i ishockey) — зборная каманда, прэзентуе Швецыю на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Кантралюецца Федэрацыяй хакея Швецыі (з 1922 года, да гэтага Швецыю ў ІІХФ прадстаўляў з 1912 года футбольны саюз). Васьміразовыя чэмпіёны свету, двухразовыя чэмпіёны Алімпійскіх гульняў.

Часта зборную Швецыі называюць «Трэ крунур» (шведск.: Tre kronor), у перакладзе са шведскай мовы як «Тры кароны». Гэтая назва замацавалася за зборнай з лютага 1938 года, калі ўпершыню на сусветным першынстве ў Празе гульцы зборнай выйшлі на лёд у швэдрах з выявай трох сініх карон на жоўтым фоне, гэты малюнак з’яўляецца дзяржаўным гербам Швецыі.

Хакейная зборная Швецыі з’яўляецца адной з вядучых хакейных зборных свету і разам са зборнымі Канады, Расіі, ЗША, Фінляндыі, Славакіі і Чэхіі, уваходзіць у так званую «вялікую хакейную сямёрку».

На Алімпіядах

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Чэмпіянат праводзіўся ў рамках Алімпійскага хакейнага турніру.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 Чэмпіянат праводзіўся ў рамках чэмпіянату свету.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Зборная Швецыі па хакеі
Хакей у Швецыі
Хакейныя зборныя