Жазеф Луі Гей-Люса́к[10] (фр.: Joseph Louis Gay-Lussac; 6 снежня 1778, Сен-Леанар-дэ-Нобла — 9 мая 1850, Парыж) — французскі хімік і фізік, член Французскай Акадэміі навук (1806).
Вучань К. Л. Бертоле. З 1809 года прафесар хіміі ў Політэхнічнай школе і прафесар фізікі ў Сарбоне (Парыж), з 1832 года прафесар хіміі ў Парыжскім батанічным садзе (фр. Jardin des Plantes). У 1831—1839 гг. член палаты дэпутатаў, дзе выступаў толькі па навуковых і тэхнічных пытаннях, з 1839 года — пэр Францыі.