wd wp Пошук:

Дыега-Гарсія

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Дыега-Гарсія (англ.: Diego Garcia) - востраў у Індыйскім акіяне, частка архіпелага Чагас. Уваходзіць у склад Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне. Фактычна кантралюецца ЗША. Плошча сушы - 27,19 км². Насельніцтва (2006 г.) - 4000 чал.

Гісторыя

Пра існаванне Дыега-Гарсія і іншых астравоў Чагас здаўна ведалі жыхары Мальдываў. Пад час экспедыцыі 1512 - 1513 гг. яны былі адкрытыя партугальскім навігатарам Педра дэ Маскарэньясам.

У 1778 г. астравы фактычна былі анэксіраваны Францыяй. Па загаду французскага губернатара Маўрыкія Дыега-Гарсія быў перададзены ў карыстанне прадпрымальніку Дз. дэ ла Фэю. У 1786 г., калі да вострава падыйшоў англійскі карабель, каб заснаваць тут паселішча, то англічане ўбачылі некалькіх французаў, што жылі ў простых хацінах. Дз. дэ ла Фэй арганізаваў плантацыі какосавай пальмы, для працы на якіх пачаў увозіць афрыканскіх неграў-рабоў. Яны склалі аснову мясцовых тубыльцаў ілуа (літаральна “астравіцян”).

У 1814 г. астравы Чагас і Дыега-Гарсія былі далучаны да Вялікабрытаніі і адміністрацыйна кіраваліся з Маўрыкія. У 1833 г. рабства было адменена. Ніякіх іншых істотных захадаў для далейшага развіцця калоніі брытанскія ўлады не прадпрымалі.

У 1881 - 1888 гг. праз Дыега-Гарсія праходзіла параходная лінія паміж Суэцам і Аўстраліяй. У 1882 г. кантроль над мясцовымі плантацыямі атрымала прыватная кампанія. У 1942 - 1946 гг. на Дыега-Гарсія размяшчалася часовая брытанская ваенна-марская база.

У 1965 г., калі Маўрыкій атрымаў незалежнасць, Вялікабрытанія стварыла Брытанскую тэрыторыю ў Індыйскім акіяне. У 1966 г. Вялікабрытанія заключыла дагавор з ЗША, згодна якому перадавала Дыега-Гарсія ў карыстанне ЗША для забеспячэння абароны (першапачаткова да 2016 г., пазней да 2036 г.). У кастрычніку 1971 г. ілуа1952 г. іх колькасць дасягала 1142 чал.) атрымалі нязначную фінансавую кампенсацыю і былі прымусова выселены з падставы закрыцця непрыбытковых плантацый. У 2004 г. улады Вялікабрытаніі падцвердзілі забарону на вяртанне карэнных астравіцян.

З 1971 г. востраў кіруецца амерыканскай ваеннай адміністрацыяй. Тут была пабудавана буйная ваенная база, якая абслугоўвае самалёты і караблі. База да Дыега-Гарсія выкарыстоўвалася амерыканцамі ў тым ліку пад час ваенных аперацый у Афганістане (2001–2006 гг.) і Іраке (2003–2006 гг.).

Прырода і геаграфія

Востраў уяўляе сабою класічны атол. Знаходзіцца ў 3300 км на ўсход ад узбярэжжа Афрыкі і ў 2200 км на поўдзень ад узбярэжжа Азіі. У цэнтры размешчана лагуна 19 км у даўжыню і 8 км у шырыню, акружаная вузкай паласой надводных каралавых рыфаў. Глыбіня лагуны дасягае 25 м. Агульная плошча атола - 174 кв. км., аднак суша займае толькі 27,19 кв. км. Максімальная вышыня над узроўнем мора - каля 7 м.

Клімат - трапічны пасатны. На працягу года тэмпература вагаецца ад 29 да 31°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 250 мм у год. Наймацнейшыя дажджы працягваюцца з кастрычніка па люты. Сталых наземных вадатокаў няма. Дыега-Гарсія знаходзіцца ў зоне мінімальнай рызыкі пашкоджання з боку трапічных цыклонаў.

Нязначную частку вострава займаюць пяшчаныя выдмы і пляжы. Астатняя тэрыторыя знаходзіцца ў карыстанні ці занята насаджэннямі, у тым ліку 12 відамі дрэў, 5 - хмызнякоў, 10 - травянистых раслін, 4 - лоз, 5 - папарацяў. Найбольш распаўсюджаныя расліны - какосавая пальма, махагоніевыя, кенаф і інш.

Жывёльны свет бедны, прадстаўлены сухапутнымі крабамі, кажанамі, олушамі, фрэгатамі, мадагаскарскімі фодзі і г. д.

У 2004 г. лагуна Дыега-Гарсія атрымала статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чагас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Атолы