wd wp Пошук:

Дзяржаўная Траццякоўская галерэя

Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, ДТГ (руск.: Государственная Третьяковская галерея) — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Траццяковым, які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI — пачатку XX ст» (Лаўрушынскі завулак(руск.) бел., в 10) з’яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб’яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.

Гісторыя

І. Я. Рэпін, Партрэт Паўла Міхайлавіча Траццякова

Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.

У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».

Галерэя знаходзілася ў доме, які сям’я Траццяковых набыла яшчэ ў 1851 годзе. Па меры росту збору да жылой часткі асабняка паступова прыбудоўваліся новыя памяшканні, неабходныя для захоўвання і дэманстрацыі твораў мастацтваў. Падобныя прыбудовы былі зробленыя ў 1873, 1882, 1885, 1892 і нарэшце ў 1902—1904 гадах, калі з’явіўся знакаміты фасад, распрацаваны ў 19001903 гадах архітэктарам В. М. Башкіравым(руск.) бел. па малюнках мастака В. М. Васняцова. Кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар А. М. Калмыкоў(руск.) бел..

Праект фасада Траццякоўскай галерэі В. М. Васняцова, 1900 г.

16 студзеня 1913 года карціна Іллі Рэпіна «Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 года(руск.) бел.», якая знаходзілася ў Траццякоўскай галерэі пацярпела ад нажа вандала. Мастаку прыйшлося аднаўляць фактычна зноўку твары намаляваных. Захавальнік Траццякоўскай галерэі Е. М. Хруслаў(руск.) бел., даведаўшыся аб пашкоджанні карціны, кінуўся пад цягнік.

У пачатку 1913 маскоўская гарадская дума абірае Ігара Грабара папячыцелем Траццякоўскай галерэі.

3 чэрвеня 1918 года Траццякоўская галерэя была аб’яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да 1927 года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея.

Зноскі

  1. Visitor Figures 2015 // The Art Newspaper — 2016. — Iss. 278. — ISSN 0960-6556
  2. ИТОГИ 2015 ГОДАДзяржаўная Траццякоўская галерэя.
  3. Art’s most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
  4. Art’s most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Музеі Масквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Якіманка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Масквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Траццякоўская галерэя
Катэгорыя·Мастацкія музеі Расіі
Катэгорыя·1856 год у Маскве
Катэгорыя·З’явіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай