wd wp Пошук:

Дзмітрый Наркісавіч Мамін-Сібірак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мамін. Дзмітрый Наркісавіч Мамін-Сібірак (руск.: Дми́трий Нарки́сович Ма́мин-Сибиря́к, сапраўднае прозвішча Мамін, 25.10(6.11).1852, Вісіма-Шайтанскі завод, цяпер Вісіма, Свярдлоўская вобласць — 2(15).11.1912, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара. Вучыўся ў Пермскай духоўнай семінарыі ў 1868—1872 гадах. У 1872 годзе паступіў на ветэрынарны факультэт Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі; не скончыўшы яе, перайшоў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1877 годзе быў вымушаны з-за матэрыяльнай незабяспечанасці пакінуць універсітэт і з’ехаць на Урал, дзе знаходзіўся да 1891 года. Затым жыў у Пецярбургу і Царскім Сяле. Пачаў друкавацца ў 1875 годзе. Вядомасць пісьменніку прынёс цыкл раманаў пераважна з горназавадскога жыцця: «Прывалаўскія мільёны» (1883), «Горнае гняздо» (1884), «Дзікае шчасце» (1884, першапачатковая назва «Жылка»), «Тры канцы» (1890), «Золата» (1892), «Хлеб» (1895), а таксама цыклы нарысаў, апавяданняў і аповесцяў — «Уральскія апавяданні» (т. 1-2, 1888-89; т. 3 — 1899, т. 4 — 1901), «Сібірскія апавяданні» і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Груздев А. И. Мамин-Сибиряк Дмитрий Наркисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 310–311. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ад плеўрыту
Катэгорыя·Дзмітрый Мамін-Сібірак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Выпускнікі Пермскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных