wd wp Пошук:

Джозеф Эдвард Мары

Джозеф Эдвард Ма́ры[7] або Мюрэй[8] (англ.: Joseph Edward Murray, [mɜ’riː][9], 1 красавіка 1919, Мілфард — 26 лістапада 2012, Бостан[10], ЗША) — амерыканскі хірург-трансплантолаг, які ўпершыню здзейсніў перасадку ныркі чалавеку. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1990 годзе разам з Э. Д. Томасам «за адкрыцці, які тычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».[11][12][13]

Біяграфія

Джозеф Мары нарадзіўся 1 красавіка 1919 годзе ў Мілфардзе (штат Масачусетс). Меў ірландскія і італьянскія карані.[14] У дзяцінстве і юнацтве Мары шмат займаўся спортам (амерыканскі футбол, хакей, бейсбол). Калі ён паступіў у Каледж Святога Крыжа (англ.: College of the Holy Cross) і рыхтаваўся стаць бейсбольным гульцом, аказалася, што лабараторныя заняткі супадалі з трэніроўкамі. У выніку ён быў вымушаны кінуць бейсбол. Пасля заканчэння каледжа Мары атрымаў медыцынскую адукацыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта, затым уступіў у войска і вывучаў хірургію ў вайсковым шпіталі Уэлей Фордж (штат Пенсільванія).

У 19641984 гадах працаваў у шпіталях г. Бостана. З 1970 года прафесар Гарвардскай медыцынскай школы ў г. Кембрыдж.

У 2001 годзе Мары апублікаваў сваю аўтабіяграфію «Surgery Of The Soul: Reflections on a Curious Career».[15]

Мары памёр 26 лістапада 2012 года ва ўзросце 93 гадоў. Ён перанёс інсульт у сваім загарадным доме ў Бостане на Дзень падзякі (англ.: Thanksgiving) і памёр у Brigham and Women’s Hospital, у шпіталі, дзе ён правёў першую аперацыю па трансплантацыі органаў.[16]

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па трансплантацыі органаў.

Распрацаваў методыку прадухілення рэакцыі адарвання тканак.

У 1954 годзе ажыццявіў першую перасадку ныркі, узятую ад брата-блізнюка. У 1959 годзе яму ўдалося зрабіць алографт, г.зн. перасадзіць нырку хвораму ад донара, які не з’яўляўся блізкім сваяком. У 1962 годзе Мары зрабіў першую трансплантацыю ныркі ад памерлага донара. У наступныя гады Мары быў сусветным лідарам трансплантацыйнай біялогіі ў выкарыстанні імунадэпрэсантаў і ў даследаванні механізму рэакцыі адарвання трансплантанта. Адкрыццё імунадэпрэсантаў, такіх як азатыяпрын, што дазволіла перасаджваць ныркі ад няроднасных донараў.

Член Нацыянальнай АН ЗША, рэгент Амерыканскай калегіі хірургаў.

У 1996 годзе быў прызначаны акадэмікам[17] Папскай акадэміі навук у Ватыкане.

Узнагароды

Публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Joseph E. Murray // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Joseph Murray // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123985854 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/murray.html
  6. NNDB — 2002.
  7. Паводле БЭ
  8. Арыгінальнаму вымаўленню прозвішча болей адпавядала бы транскрыпцыя Мёры, аднак традыцыйна ў літаратуры ўжываецца транскрыпцыя Мюрэй (гл. спецыяльныя і папулярныя выданні). Часам прозвішча вучонага перадаецца як Ма́ры, бо ў шматлікіх іншых выпадках слова Murrey вымаўляецца як [‘mʌri].
  9. The American Heritage Medical Dictionary (2007), Murray, Joseph E.
  10. Transplant doc, Nobel winner Murray dies in Boston Архівавана 23 красавіка 2015., bigstory.ap.org  (Праверана 27 лістапада 2012)
  11. Guild, W. R.; Harrison, J. H.; Merrill, J. P.; Murray, J. (1955). «Successful homotransplantation of the kidney in an identical twin». Transactions of the American Clinical and Climatological Association 67: 167—173. PMC 2248870. PMID 13360847
  12. Watts, G. (2011). «Joseph Murray: Innovative surgeon and pioneer of transplantation». The Lancet 377 (9770): 987. doi:10.1016/S0140-6736(11)60375-9. PMID 21420544
  13. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1990(нявызн.). Nobel Assembly at the Karolinska Institute. Праверана November 27, 2012.
  14. Joseph E. Murray and the Story of the First Human Kidney Transplant ISBN 1584151366
  15. Joseph Murray (2001). Surgery of the Soul. Science History Publications. ISBN 0-88135-255-1.  (hardcover)
  16. Dr. Joseph E. Murray, who performed first successful organ transplant, dies at 93(нявызн.). Boston.com. Праверана November 27, 2012.
  17. Joseph Murray(нявызн.). Casinapioiv.va. Праверана November 28, 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Трансплантолагі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Бостане
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Хірургі ЗША
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масачусетсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных