wd wp Пошук:

Даніэл Натанс

Даніэл Натанс (англ.: Daniel Nathans, 30 кастрычніка 1928, г.Уілмінгтан, Дэлавэр, ЗША — 16 лістапада 1999, г.Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1978 годзе разам з Г.Смітам і В.Арберам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[3]. Ён таксама быў узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём ЗША ў 1993 годзе.

Біяграфія

Даніэл Натанс нарадзіўся 30 кастрычніка 1928 года ва Уілмінгтане (штат Дэлавэр) у сям’і рускіх яўрэйскіх імігрантаў. З дзевяці дзяцей ён быў самым малодшым. У час Вялікай дэпрэсіі яго бацька страціў свой ​бізнес і доўгі час быў беспрацоўным.

Натанс скончыў публічную школу, а затым Дэлавэрскі ўніверсітэт (1950), дзе вывучаў хімію, філасофію і літаратуру. Працаваў у Вашынгтонскім ўніверсітэце і ўніверсітэце Дж. Хопкінса ў г.Балтымар.

Даніэл Натанс быў прэзідэнтам універсітэта Дж. Хопкінса ў 19951996 гадах. У 1999 годзе ў Медыцынскай школе універсітэта Дж. Хопкінса заснавалі Інстытут медыцынскай генетыкі Мак-Кусака-Натанса[4], а ў 2005 годзе імем Натанса быў названы адзін з 4 каледжаў універсітэта.

Аўтар навуковых прац па структуры і функцыі генома віруса.

Выкарыстаў ферменты рэстрыктазы для даследавання структуры (карціравання) ДНК аднаго з анкагенных вірусаў. Вывучыў працэс яго рэплікацыі і транскрыпцыі, выявіў у яго геноме «анкагенны» ўчастак, атрымаў яго т.зв. эвалюцыйныя мутанты і гібрыды з адэнавірусамі.

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Зноскі

  1. 1 2 Daniel Nathans // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Daniel Nathans // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1978. NobelPrize.org.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Балтымары
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэлавэры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 16 лістапада
Катэгорыя·Мікрабіёлагі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных