wd wp Пошук:

Даліда

Даліда́ (фр.: Dalida, араб. داليدا‎‎; сапраўднае імя Іяла́нда Крысці́на Джыльё́ці, італ.: Iolanda Cristina Gigliotti; 17 студзеня 19333 мая 1987) — выбітная французская спявачка і актрыса італьянскага паходжання, нарадзілася і вырасла ў Егіпце.

Біяграфія

Егіпет

Даліла (псеўданім Даліда будзе пазней) нарадзілася 17 студзеня 1933 г. ў італьянскай сям’і ў Каіры. Ва ўзросце каля чатырох гадоў ёй зрабілі аперацыю на вачах з-за інфекцыі, якая патрапіла ёй у вочы ва ўзросце 10 месяцаў. У выніку медыцынскай памылкі ў яе з’явілася касавокасць, з-за чаго яна не магла знаходзіцца ў цемры і спала пры святле.

У 1951 годзе яна прыняла ўдзел у конкурсе “Міс Ундзіна”, у якім заняла другое месца, а ў 1954 годзе перамагла на конкурсе “Міс Егіпет”.

З-за сваркі ў сям’і і скасавання заручын Іяланда сыходзіць з дому і ўладкоўваецца ў агенцтва “Донна” манекеншчыцай. У 1953 годзе яна робіць другую аперацыю на вачах, каб пазбавіцца ад касавокасці.

Пасля перамогі на конкурсе “Міс Егіпет” Іяланда прапанавалі здымацца ў кіно. Тады ж яна і бярэ псеўданім «Даліла» у гонар гераіні біблейскай прытчы “Самсон і Даліла”. У 1954 годзе яна здымаецца ў невялікіх ролях у фільмах “Маска Тутанхамона” і “Шклянка і цыгарэта”. Для фільма “Шклянка і цыгарэта” яна запісвае сваю першую песню “Чорная поўня” (La luna negra).

24 снежня 1954 Іёланда пераязджае ў Парыж.

Парыж

У Парыжы ў Іяланды ўзніклі праблемы з працай, да таго ж яна яшчэ не дастаткова добра валодала французскай мовай. Неўзабаве яна вырашыла заняцца спевамі і браць урокі вакалу. Яе настаўнікам спеваў быў Ралан Бержэ. Першыя выступленні праходзілі ў клубе “Віла д’Эстена”, дзе яна выконвала песні на італьянскай, французскай і іспанскай мовах. Там яна пазнаёмілася з пісьменнікам і сцэнарыстам Альберам Машарам, які і прапанаваў ёй змяніць літару «л» на «д» у апошнім складзе яе псеўданіма, у выніку Іяланда стала Даліда.

На конкурсе «Нумар адзін заўтрашняга дня», дзе яна выконвала песню Глорыі Ласо “Незнаёмка ў раі” (L’inconnue au paradis) яе заўважылі дырэктар радыёстанцыі “Еўропа 1” Люсьен Марыс і ўладальнік гуказапісваючай фірмы Эдзі Барклай. Аднак яе першая пласцінка “Мадонна” (Madona) з іспанскімі песнямі Глорыі Ласо не мела поспеху.

У 1956 годзе Даліда запісала свой першы хіт “Бамбіна” (Bambino) і падпісала свой першы кантракт з фірмай “Барклай”. Да 1957 было прададзена 300000 копій пласцінак з песняй “Бамбіна”, і Даліда атрымала свой першы Залаты дыск. Далей рушылі ўслед яе хіты “Гандальер” (Gondolier), “Як раней” (Come prima), “Бывай, бывай Малая” (Ciao, ciao Bambina). Даліда атрымлівае незлічоныя музычныя ўзнагароды, а яе імя і фота не сходзяць з вокладак часопісаў. Яна робіць турнэ па ўсёй Францыі, а затым і Еўропе. У 1958 годзе Даліда ўпершыню выступае ў Амерыцы, дзе імпрэсарыа Элы Фіцджэральд прапанаваў зрабіць ёй бліскучую кар’еру ў ЗША, але яна адмовілася. У 1959 годзе яна з трыумфам вяртаецца ў Каір.

8 красавіка 1961 Даліла выйшла замуж за Люсьена Марыса, да таго часу іх раман працягваўся ўжо 5 гадоў. Падчас гастроляў Даліда пазнаёмілася ў Канах з маладым мастаком Жанам Сабескі, у якога адразу закахалася. Люсьен Марыс не змог змірыцца з здрадай і яны развяліся па ініцыятыве Даліды.

У снежні 1961 года Даліда ўпершыню выступае ў “Алімпіі” у якасці зоркі, пасля чаго адпраўляецца ў турнэ ў Ганконг і В’етнам. Улетку 1962 Даліда купіла асабняк на Манмартры, у якім яна жыла да канца свайго жыцця.

Смерць

З пачатку 1987 года Даліла знаходзілася ў пастаяннай дэпрэсіі, аднак не спыняла творчую дзейнасць: Даліда прысутнічала на прэміі «Сезар», зрэдку з’яўлялася на тэлебачанні, у канцы красавіка дала апошні канцэрт у Анталіі, які прайшоў з аншлагам, правяла традыцыйную сустрэчу са сваім фан-клубам, разглядала сцэнарый мюзіклу «Клеапатра», дзе Далідзе адводзілася галоўная роля. Вонкава для прыхільнікаў і простага гледача нічога не прадвяшчала трагедыі. Аднак спявачка ўсё больш востра адчувае сваю адзіноту і ўсё выразней усведамляе, што, дамогшыся неверагоднага поспеху як спявачка, яна пацярпела поўнае фіяска ў асабістым жыцці: у яе няма ні мужа, ні дзіцяці, гады пачынаюць гнясці яе.

«Я нямала пражыла і шмат дасягнула. Але ў маім жыцці штосьці не спрацавала», - сказала неяк спявачка. У ноч з другога на 3 мая 1987 года Даліла скончыла жыццё самагубствам, прыняўшы вялікую дозу снатворнага, запіўшы яго віскі. На стале засталася запіска: “Жыццё для мяне стала невыносным. Прабачце мяне». Яе сэрца спынілася 3 мая каля 11 гадзін раніцы. 7 мая адпяванне і пахаванне спявачкі на могілках Манмартр набылі сапраўды нацыянальны маштаб - развітацца з легендай прыйшоў практычна ўвесь Парыж.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Францыі
Катэгорыя·Мадэлі-самазабойцы
Катэгорыя·Музыканты-самазабойцы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арабская музыка
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Музыканты ў жанры дыска
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каіры
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры