wd wp Пошук:

Граўлакс

Граўлакс на хрумсткім хлебе з чорным перцам і лімонам

Граўлакс (шведск.: gravlax, фінск.: graavilohi, нарв.: gravlaks, ісл.: graflax) — скандынаўская страва з сырога ласося, прыпраўленая соллю, цукрам і кропам. Граўлакс звычайна ўжываецца дробна нарэзаным у якасці аперытыву або закускі і суправаджаецца спецыяльным соусам — hovmästarsås (або gravlaxsås), кропам або гарчыцай, з хлебам або з бульбай.

У Сярэднявеччы граўлакс рабілі рыбакі з слабасалёнай сёмгі, якую зарывалі ў пясок падчас прыліву. Слова «граўлакс» паходзіць ад скандынаўскіх слоў grav (яма) і lax (або laks), што азначае ласось. Такім чынам, граўлакс — гэта ласось, пахаваны ў зямлі.

У крамах можна набыць вэнджаны граўлакс, але гэта адступленне ад класічнага рэцэпта, згодна з якім рыба павінна быць сырой.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ісландская кухня
Катэгорыя·Дацкая кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фінская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарвежская кухня
Катэгорыя·Шведская кухня