wd wp Пошук:

Герб Шклова

Герб Шклова — геральдычны сімвал Шклова, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 10 красавіка 1762: «у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязмен»[1].

Даследчыкі мінулага[удакладніць] стагоддзя заўважалі, што тая або іншая выява на пячатцы горада заўжды абазначае сімвал галоўнага занятку гарадскіх жыхароў. Калі на пячатцы бязмен, дык горад пераважна гандлёвы. У часы росквіту Шклова яго гадавы гандлёвы абарот перавышаў 50 млн рублёў[2]. Як адзначае беларускі геральдыст геральдыст Анатоль Цітоў, з такім першасным тлумачэннем можна было б пагадзіцца, каб не знаходкі пячатак магістрата менавіта таго часу, калі функцыянаванне гэтага герба было з’явай натуральнай. Упоперак поля герба, абкружанага ракальным картушам, размешчана лац.: JUSTITIA (справядлівасць). Такая дэталь надае новае гучанне шклоўскаму гербу: бязмен як сімвал правасуддзя і справядлівасці, а не гандлю[3].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 93.

Афіцыйнае апісанне:

У блакітным полі барочнага шчыта рука натуральнага колеру, якая трымае срэбны бязмен.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. Опыт описания Могилевской губернии… сост. и под ред. А. С. Дембовецкого. Кн. 2. — Могилев, 1883. — С. 42, 46
  3. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — С. 52

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Шклоў
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта