wd wp Пошук:

Герб Браслава

Герб Браслава — герб горада Браслаў і Браслаўскага раёна.

Апісанне

Герб Браслава ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі барочнага шчыта залатога сонца, на якім знаходзіцца блакітны трохвугольнік з выявай вока чалавека — вока Божага благаславення.

Гісторыя

Выява герба з вялікакняжацкага прывілея 1792

Геральдычны сімвал Браслава, пацверджаны гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 2 чэрвеня 1792: «у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трохвугольнік з чалавечым вокам — вокам Боскага наканавання»[1].

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. № 36 Архівавана 11 мая 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Браслаўскі раён
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Браслаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь