Генры Уодсуарт Лангфела (англ.: Henry Wadsworth Longfellow; 27 лютага 1807, Портленд, штат Мэн, ЗША — 24 сакавіка 1882) — амерыканскі паэт і празаік.
Скончыў Боўдайнскі каледж (1825), вышэйшую адукацыю атрымаў у Еўропе (1826—1829). У 1836—1854 гг. прафесар літаратуры Гарвардскага ўніверсітэта . Замежны член Пецярбургскай АН (з 1872 года).
Друкаваўся з 1820 года. Аўтар рамантычных паэтычных зборнікаў «Галасы ночы» (1839), «Вершы пра рабства» (1842), «Пералётныя птушкі» (1858), паэм «Эванджэліна» (1847), «Сватанне Майлза Стэндыша» (1858), раманаў «Гіперыён» (1839), «Кавана» (1849), кнігі нарысаў «За акіянам» (1835) і інш. Сусветную вядомасць прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай. Пераклаў «Боскую камедыю» Дантэ, склаў і пераклаў зборнік «Паэты і паэзія Еўропы» (1846), анталогію «Вершы пра мясцовасці» (т. 1-31, 1876—1879).
Асобныя творы пераклалі Ю. Гаўрук і А. Мардвілка.
Г. Лангфэла. Спеў аб Гаяваце. Уступ. Пераклад А. Куляшова (аудыё)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генры Лангфела
Генры Лангфела Пісня про Гайавату ораторія у перекладі Оксани Соловей (укр.)
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
Тэмы гэтай старонкі (21):