wd wp Пошук:

Гейрангер-фіёрд

Гейрангер-фіёрд (нарв.: Geirangerfjorden) — фіёрд у рэгіёне Сунмёрэ, размешчаны ў самай паўднёвай частцы фюльке Мёрэ-ог-Румсдал ў Нарвегіі. Знаходзіцца прыкладна ў 200 кіламетрах на паўночны ўсход ад Бергена і ў 280 кіламетрах на паўночны захад ад Осла. Фіёрд распасціраецца на 15 кіламетраў і ўяўляе сабой адгалінаванне Сторфіёрда. У ліпені 2005 года быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Гейрангер-фіёрдзе размешчаны пасёлак Гейрангер. У ім размяшчаецца Музей фіёрдаў, які распавядае аб прыродазнаўчых гісторыі гэтага раёна Нарвегіі.

Аднымі са славутасцяў фіёрда з’яўляюцца вадаспады, найбольш вядомыя з якіх — Сем сясцёр, Фата нявесты і Жаніх. Па берагах размяшчаюцца стромкія скалы вышынёй да 1400 метраў і ледавікі. Уздоўж Гейрангер-фіёрда сустракаюцца таксама закінутыя фермы, некаторыя з якіх размешчаны на невялікіх пляцоўках горных уступаў, таму дабрацца да іх магчыма толькі па спецыяльных прыставаннях або лесвіцах з вяроўкі.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фіёрды Нарвегіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Нарвегіі