wd wp Пошук:

Гарэт Хобарт

Гарэт Аугустус Хобарт (англ.: Garret Augustus Hobart; 3 чэрвеня 1844 — 21 лістапада 1899) — 24-ы Віцэ-прэзідэнт ЗША з 1897 па 1899 год.

Гарэт Хобарт нарадзіўся ў Лонг-Бранч, Нью-Джэрсі, у сям’і нашчадка англійскай эмігранта Эдысана Уіларда Хобарта і Сафіі Вандэрвір. У 1863 годзе скончыў Рутгерскі ўніверсітэт, дзе быў членам братэрства «Дэльта Фі». У 1866 годзе быў прыняты ў калегію адвакатаў, практыкаваўся ў Патэрсане, Нью-Джэрсі.

У 1868 годзе, пасля працы клеркам, Хобарт быў абраны суддзёй у Патэрсане. У 1871 годзе, калі яго цесць стаў мэрам, быў прызначаны на пасаду гарадскога адваката. З 1872 па 1876 служыў спікерам ў Генеральнай асамблеі Нью-Джэрсі. З 1876 па 1882 Хобарт быў членам Сената Нью-Джэрсі і яго прэзідэнтам у 1881 годзе. У Сенаце прадстаўляў акругу Пасеік.

У Рэспубліканскай партыі Гарэт Хобарт займаў пасады старшыні Рэспубліканскага камітэта Нью-Джэрсі ў 1880—1881 гадах, і члена Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі ў Нью-Джэрсі ў 1884—1896 гадах. У 1884 пацярпеў няўдачу на абранне ў Сенат ЗША.

У 1892 і 1895 гадах Хобарту прапаноўвалі балатавацца на губернатара Нью-Джэрсі, але ён адмовіўся. На выбарах 1896 года Хобарт быў абраны віцэ-прэзідэнтам.

Зноскі

  1. 1 2 Garret A. Hobart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Garret Hobart // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Garret Hobart // GeneaStar
  4. Find a Grave — 1996.
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лонг-Бранчы (Нью-Джэрсі)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1899 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу