Гарадо́цкі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтр — горад Гарадок.
Гарадоцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 г. пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г.— да Віцебскай.
У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[1].
У 1923 г. павет быў скасаваны.
Паводле перапісу 1897 г., насельніцтва павета складала 112 тысяч жыхароў[2]. У тым ліку колькасць беларусаў складала 83,6 %; рускіх — 10,7 %; яўрэяў — 4,7 %. У павятовым горадзе Гарадку пражывала 5023 чал.
У 1906 г. у склад павета ўваходзілі наступныя воласці[3]: