wd wp Пошук:

Алеся Кіпель

Алеся Аляксандра Кіпель (4 студзеня 1957, Балтымар) — беларуска-амерыканскі дзяржаўны i грамадскі дзеяч, юрыст.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і грамадскіх дзеячаў i даследчыкаў беларускага замежжа Вітаўта i Зоры Кіпеляў. Скончыла Прынстанскі ўніверсітэт i юрыдычны факультэт Джорджтаўнскага ўніверсітэта. З’яўлялася партёркай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, працавала ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША. Займае пасаду выканаўчага дырэктара ў Офісе па міжнародным гандлі Дэпартамента ЗША па нацыянальнай бяспецы.

Бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ЗША. У 1980-90-х гг. з’яўлялася афіцыйнай прадстаўніцай Галоўнай Управы Беларуска-амерыканскага Задзіночання (БАЗА) у Вашынгтоне. З моманту стварэння Вашынгтонскага гуртка БАЗА ў 2007 г. выконвала абавязкі намесніцы старшыні i старшыні арганізацыі. З’яўлялася сябрам Галоўнай Управы БАЗА, афіцыйнай прадстаўніцай БАЗА ва Усходне- і Цэнтральна-Eўрапейскай Кааліцыі (CEEC). У 2013 г. прадстаўляла БАЗА на VI З’ездзе беларусаў свету ў Мінску, дзе была абрана ў Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Да лютага 2017 г. займала пасаду намесніцы старшыні Вашынгтонскага аддзела БАЗА.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балтымары
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі