wd wp Пошук:

Віталь Віктаравіч Лютыч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віта́ль Віктаравіч Лю́тыч (нар. 9 мая 1992, Бяроза) — беларускі баскетбаліст.

Кар’ера

Пачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Пасля навучаўся ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[1].

Пераможца рэгулярнага сезона Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Літвы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў (U-16, U-18, U-20). Быў уключаны ў другую сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па версіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 года.

У сезоне 2009/10 гуляў за беларускі «Віталюр-РДВАР», у сезоне 2010/11 — за літоўскі АБРО-Універсітэт Шаўляй.

З 2010 па 2013 гады таксама гуляў за БК «Шаўляй» (Літва)[2].

У 2013 годзе заключыў кантракт з беларускім клубам «Цмокі-Мінск».

У сезоне 2016/17 выступаў за эстонскі «Калеў»[3], у сезоне 2017/18 — за расійскі «Енісей»[4]. У 2018 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск»[5].

У сезоне 2020/21 выступаў за расійскі клуб «Самара»[6]. Сезон 2021/22 прапускаў з-за траўмы. У верасні 2022 года заключыў кантракт з расійскім клубам «Ніжні Ноўгарад»[7].

Зноскі

  1. СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год
  2. Віталь Лютыч Архівавана 13 лістапада 2015.. Сайт Цмокаў
  3. Виталий Лютыч. Стали мудрее и злее
  4. Виталий Лютыч. Оптимист
  5. Виталий Лютыч. Нельзя войти в одну реку дважды? Если зовет тренер сборной, то можно
  6. Виталий Лютыч. Два месяца предсезонной подготовки вылетели в трубу
  7. Белорус Виталий Лютыч, который пропустил прошлый сезон, подписал контракт с “Нижним Новгородом”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі «Цмокі-Мінск»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра баскетбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Баскетбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі «Імпульса-БДУІР»
Катэгорыя·Ігракі «Ніжняга Ноўгарада» (баскетбол)
Катэгорыя·Ігракі РДВАР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе