wd wp Пошук:

Вікторыя Георгіева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Георгіева. Вікторыя Георгіева (балг.: Виктория Георгиева; прафесійна вядомая пад псеўданімам Вікторыя; нар. 21 верасня 1997, г. Варна, Балгарыя) — балгарская спявачка і аўтарка песень. Сваю творчую кар’еру яна пачала пасля ўдзелу ў чацвёртым сезоне шоу талентаў X Factor Bulgaria. Прадстаўніца Балгарыі на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2021». Раней яна павінна была прадстаўляць Балгарыю на адмененым «Еўрабачанні-2020» з песняй «Tears Getting Sober».

Біяграфія

Раннія гады

Вікторыя Георгіева нарадзілася 21 верасня 1997 года ў балгарскім горадзе Варна[1]. Яна пачала спяваць у адзінаццаць гадоў. Праз некаторы час Георгіева паступіла ў вакальную студыю «Анёльскія галасы», дзе яе настаўнікам музыкі была Атанаска Ліпчава[2]. Яна прайшла праслухоўванне на працягу першых трох сезонаў шоу талентаў X Factor Bulgaria, але з-за ўзросту не змагла патрапіць у шоу[3].

2015: X Factor Bulgaria

У верасні 2015 года пасля трох спроб Георгіева нарэшце прайшла кастынг і выступіла ў жывым эфіры шоу талентаў X Factor Bulgaria. Вікторыя ўвайшла ў жаночую каманду пад кіраўніцтвам рэпера Крыска. Яна пакінула шоу на 9-м тыдні, і ў выніку заняла шостае месца[4].

2016—2018: Дэбютны сінгл і пагадненні з буйнымі кампаніямі

Нягледзячы на тое, што не атрымалася выйграць X Factor, Вікторыя атрымала прапанову далучыцца да Virginia Records, ад якой яна адмовілася. Замест гэтага ў 2016 годзе яна далучылася да Monte Music і выпусціла свой першы сінгл пад назвай «Нищо случайно» з кліпам, у якім зняліся VenZy і Нікі Бакалаў[5]. Затым яна выпусціла яшчэ дзве песні MonteMusic — «Незавършен роман» у 2016 і «Chast ot Men» у 2017. Пасля ўзаемных канфліктаў, Георгіева пакінула лэйбл у канцы 2017 года.

У 2018 годзе Георгіева правяла дзесяць дзён у Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, дзе напісала і зняла сваю першую англамоўную песню «I Wanna Know», выдадзеную ў чэрвені 2019 года, з музычным відэа, зрэжысаваным Дзімітрыям Стэфанавым і спрадзюсаваным Велінай Іліевай.

2019 — цяперашні час: Еўрабачанне і міжнародны дэбют

25 лістапада 2019 года стала вядома, што Вікторыя, якая цяпер выкарыстоўвае мананім VICTORIA, прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2020» у Ротэрдаме, Нідэрланды. 7 сакавіка 2020 года адбылася прэм’ера конкурснай песні «Tears Getting Sober», з якой яна павінна была выступіць 14 мая ў другім паўфінале «Еўрабачання». 18 сакавіка ЕВС абвясціў, што песенны конкурс не адбудзецца з-за пандэміі коронавіруса, але праз некалькі дзён балгарскі вяшчальнік BNT абвясціў, што Георгіева прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2021» у наступным годзе[6].

У чэрвені 2020 года спявачка выпусціла сваю новую песню пад назвай «Alright». Песня была створана ў адным з лагераў Еўрабачання і нясе пасланне надзеі і новага пачатку. Праз некалькі тыдняў, у жніўні, яна і яе каманда правялі дзесяць дзён у еўравізійным лагеры напісання песень на чарнаморскім узбярэжжы, які праходзіў у Бургасе і Прыморска, дзе ім удалося стварыць некалькі патэнцыйных песень, якімі яна магла б скарыстацца. У лістападзе яна выпусціла свой трэці сінгл «Ugly Cry», які быў такім жа паспяховым, як і два яе папярэднія.

У студзені 2021 года Георгіева абвясціла, што выпусціць свой дэбютны міні-альбом пад назвай a little dramatic (стылізаваны ўсе малыя літары) дзесьці ў лютым. У праект уваходзяць пяць патэнцыйных песень, якія маглі б прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2021»[7]. Міні-альбом не ўключае сінгл «Ugly Cry», аднак песня разглядалася як патэнцыйны варыянт для прадстаўлення Балгарыі[8]. Галоўны сінгл гэтага міні-альбома «Imaginary Friend» быў выпушчаны 14 лютага[8]. 11 сакавіка падчас папярэдне запісанага канцэрта, які трансляваўся на YouTube, было абвешчана, што песняй, з якой Вікторыя выступіць на Еўрабачанні, будзе «Growing Up Is Getting Old»[9].

Яна выступала ў другім паўфінале, з якога прайшла ў фінал 22 мая 2021 года. У выніку, спявачка атрымала 170 балаў у фінале, заняўшы 11-е месца (6-е месца паводле галасавання журы і 18-е — паводле глядацкага галасавання).

Дыскаграфія

Сінглы

Назва Год Самая высокая пазіцыя ў чарце Альбом
BUL
[10]
«Нищо случайно»
(з удзелам Нікі Бакалава і VenZy)
2016 Сінглы без альбома
«Незавършен роман» 15
«Chast Ot Men» 2017 28
«Stranni Vremena» 2018 28
«I Wanna Know» 2019
«Tears Getting Sober» 2020 10
«—» азначае, што сінгл не ўваходзіць у чарт.

Зноскі

  1. Финалисти — Виктория(балг.) . novatv.bg. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2020.
  2. Виктория Георгиева сред красотата на музиката(балг.) . utro.bg.
  3. Звездни изпълнения и необикновени истории при старта на X Factor(балг.) . dareknews.bg.
  4. Кои са финалистите в X Factor?(балг.) , trud.bg (21 кастрычніка 2015).
  5. И Вики от «Х Фактор» се присъедини към лейбъла на Графа
  6. Renske ten, Veen VICTORIA is back: Bulgaria confirms participation and singer for Eurovision 2021(англ.) . wiwibloggs.com (21 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
  7. You can help VICTORIA and her team choose her Eurovision 2021 entry(англ.) .
  8. 1 2 I’m proud to announce the titles of the 5 songs from my first EP ‘a little dramatic’…(нявызн.).
  9. Bulgaria: VICTORIA will sing “Growing Up Is Getting Old” at Eurovision 2021(англ.) .
  10. Viktorija Georgieva — Music Charts(нявызн.). acharts.co.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2021
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя