wd wp Пошук:

Вэнгажэва

Вэнгажэва[1] (польск.: Węgorzewo, ням.: Angerburg) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Вэнгажэўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Вэнгажэва. Насельніцтва — каля 11 тыс. жыхароў.

Гісторыя

Паміж 1260 і 1283 гадамі гэтыя землі былі захопленыя тэўтонцамі, якія ў 1312 годзе пабудавалі недалёка ад вусця ракі Вэнгарапы з возера Мамры драўляны замак, названы Ангербургам, пры якім у 1335 годзе было створана паселішча. Замак быў разбураны ў 1365 і 1397 гадах войскамі Вялікага Княства Літоўскага. Новы замак будуецца ў 1398 годзе за 2 км на паўночны ўсход ад папярэдняга на рачным востраве. У тым жа годзе пры замку было створана паселішча рамеснікаў. У 1412 годзе ён і атрымаў гарадскія правы. У 1734 годзе ў замку гасцяваў кароль Станіслаў Ляшчынскі, калі збег з краіны пад напорам расійскіх войскаў, якія ўзвялі на трон Аўгуста ІІІ. З Вэнгажэва Станіслаў Ляшчынскі адправіўся ў Францыю. Да 1945 года горад быў чыгуначным вузлом, з якога разыходзілася пяць ліній (цяпер дзейнічае толькі адна, і тая толькі як таварная). Падчас Першай сусветнай вайны ў ваколіцах вяліся баі паміж нямецкімі і рускімі войскамі. У міжваенныя гады гэтая мясцовасць стала папулярным курортам і цэнтрам водных відаў спорту. У студзені 1945 года горад быў заняты войскамі III Беларускага фронту. Забудова горада была разбурана прыкладна на 80 % Савецкай Арміяй пры наступе.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Вармінска-Мазурскага ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вэнгажэва (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты Вэнгажэўскага павета