wd wp Пошук:

Вук Рашавіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вук Рашавіч (сербск.: Вук Рашовић; нар. 3 студзеня 1973, Дортмунд, ФРГ) — былы сербскі футболіст, абаронца. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Аль-Файсалі».

Біяграфія

Клубная

З 1983 года гуляў у дзіцячай школе бялградскага «Партызана». У 1992 годзе падпісаў першы кантракт.

У Расію патрапіў пасля таго, як футбольны менеджар Андрэй Чарнышоў, які прадстаўляў інтарэсы «Партызана» ў Расіі, паказаў Аляксандру Тарханаву касеты з гульнямі Вука. Пачаліся перамовы, якія скончыліся 11 снежня 2002 года падпісаннем кантракту з самарскімі «Крыламі Саветаў».

Міжнародная

Правёў за зборную Саюзнай Рэспублікі Югаславіі 5 матчаў.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры

Пасля заканчэння кар’еры футбаліста стаў футбольным трэнерам. У якасці галоўнага трэнера ўзначальваў сербскія «Тэлеоптык» і «Партызан».

Увосень 2014 пачаў працаваць у структуры мінскага «Дынама»[3]. У снежні стала вядома, што Вук прызначаны спартыўным дырэктарам клуба[4]. У якасці спартыўнага дырэктара кіраваў камплектацыяй да сезону 2015, у многім дзякуючы Рашавічу ў «Дынама» з’явіліся балканскія легіянеры — Фатас Бечырай і Нусмір Фаіч.

30 красавіка 2015 года, пасля адстаўкі Душана Угрына, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера дынамаўцаў[5]. 11 мая быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[6]. Пасля няўдалага старту дынамаўцаў у чэмпіянаце здолеў выйсці на другі радок у чэмпіянаце Беларусі, а таксама прывёў «Дынама» да выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы.

15 ліпеня 2016 года, пасля нічыі ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» (1:1), быў звольнены з пасады галоўнага трэнера дынамаўцаў[7].

У снежні 2016 года ўзначаліў сербскі клуб «Напрэдак»[8]. У маі 2017 года перабраўся ў Саудаўскую Аравію, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Аль-Файсалі»[9].

Зноскі

  1. Vuk Rasovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. VUK RASOVIC // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Юрий Чиж: “Рашович курирует в «Динамо» молодежь” (руск.)
  4. Вук Рашавіч - новы спартыўны дырэктар нашага клуба Архівавана 2 красавіка 2015.
  5. ФК “Динамо-Минск” подтвердил информацию об отставке Угрина и назначении Рашовича и.о. главного тренера (руск.)
  6. Вук Рашович утвержден главным тренером минского “Динамо” (руск.)
  7. Рашович отправлен в отставку, главным тренером минского «Динамо» назначен Боровский (руск.)
  8. Вук Рашович возглавил сербский “Напредак” (руск.)
  9. Рашович возглавил саудовский «Аль-Файсали», Хомутовский отказался войти в тренерский штаб (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дортмундзе
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Канзас-Сіці
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Трэнеры ФК Аль-Файсалі Харма
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі і Чарнагорыі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тэлеоптык
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Сербіі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Напрэдак
Катэгорыя·Ігракі ФК Рад
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Сафія
Катэгорыя·Трэнеры ФК Партызан Бялград
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Бялград
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе