wd wp Пошук:

Бэлхатоўская ЦЭС

Бэлхатоўская ЦЭС (польск.: PGE Elektrownia Bełchatów S.A.) — буйная польская кандэнсацыйная электрастанцыя з агульнай усталяванай магутнасцю 5 420 МВт. Размешчана ў горадзе Бэлхатаў Бэлхатоўскага павета Лодзьскага ваяводства. У якасці паліва выкарыстоўвае буры вугаль, які здабываецца ў размешчаных побач вугальных разрэзах.

З’яўляецца найбуйнейшай электрастанцыяй Польшчы і найбуйнейшай ЦЭС Еўрасаюза, чацвёртай у свеце ЦЭС па ўсталяванай магутнасці і, станам на 2016 год, з’яўляецца наймагутнейшай станцыяй, якая выкарыстоўвае ў якасці паліва выключна буры вугаль.[1]

Сучасны стан

Бэлхатоўская цеплавая электрастанцыя вырабляе ў сярэднім 27-28 млрд КВт•гадз у год, што складае 20 % ад усёй гадавой вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы. Станцыя належыць і кіруецца «PGE Elektrownia Bełchatów S.A.», якая з’яўляецца падраздзяленнем «Польскай энергетычнай групы»(польск.) бел..

Пасля ўводу ў эксплуатацыю новага энергаблока магутнасцю 858 МВт в у кастрычніку 2010 года і шэрагу мерапрыемстваў па мадэрнізацыі, праведзеных у 2011 і 2015 гадах, агульная ўсталяваная магутнасць станцыі складае 5 420 МВт[2][3]. Паводле наяўнай інфармацыі, новы энергаблок вытворчасці «Alstom» мае ККД 42 %, што дазваляе зменшыць удзельнае вылучэнне вуглякіслага газу і расходванне паліва.[1][4] «Alstom» таксама праводзіла мадэрнізацыю ўсіх 12 турбін з мэтай больш эфектыўнага выкарыстання пары, у 2009 годзе быў падпісаны кантракт на мадэрнізацыю энергаблока № 6.[1]

Бэлхатоўская ЦЭС выкарыстоўвае дзве трубы вышынёй 300 м, якія з’яўляюцца аднымі з найбольш высокіх свабоднастаячых канструкцый у Польшчы.[5][6]

Вылучэнне вуглякіслага газу

У 2007 годзе Сусветны фонд дзікай прыроды ўключыў электрастанцыю ў еўрапейскі спіс адзінаццаці прадпрыемстваў, якія найбольш забруджваюць навакольнае асяроддзе, з прычыны вялікага ўдзельнага вылучэння вуглякіслага газу (1,09 кг/КВт•гадз або ≈30,1 млн тон CO2 у год).[7][8] Для скарачэння колькасці выкідаў CO2 на Бэлхатоўскай ЦЭС збіраюцца прымяніць тэхналогію ўтылізацыі вуглекіслаты на некалькіх энергаблоках у перыяд 2011—2015 гг.[9] Гэтая праграма мадэрнізацыі ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і ацэньваецца ў 180 млн .[10][11]

Бэлхатоўскае вугальнае радовішча

Адкрытую распрацоўку бурага вуглю ў раёне горада Бэлхатаў ажыццяўляе аднайменная польская кампанія «Бэлхатаў». Заснаваная 17 студзеня 1975, дзяржаўная «Бэлхатаў» была прыватызавана 1 студзеня 1999 года, пасля чаго стала мець арганізацыйна-прававую форму таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА). Асноўным спажыўцом бурага вуглю з’яўляецца Бэлхатоўская ЦЭС.

Здабыча ажыццяўляецца на трох участках (польск.: “Kamieńsk”, “Bełchatów” і “Szczerców”). Радовішча «Bełchatów» з агульнымі запасамі ў 2 млрд тон плануецца выкарыстоўваць да 2038 года.

Фотагалерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 Alstom (2009-04-08). Alstom signs a €160 million contract with PGE to modernise the Bełchatów power plant in Poland. Прэс-рэліз. Праверана 2010-06-20. Архівавана 30 сакавіка 2012.
  2. Elektrownia Bełchatów pełną mocą | Oddział Elektrownia Bełchatów Архівавана 23 ліпеня 2012.
  3. Oddział Elektrownia Bełchatów » Moc osiągalna w Elektrowni Bełchatów wzrosła do 5 420 MW Архівавана 29 мая 2016.

  4. Brück, Martin. Cooling flue gas to maximize power plant efficiency (нявызн.), Power Engineering International, PennWell Corporation . Праверана 20 чэрвеня 2010.
  5. Belchatow Unit 1-6, skyscraperpage.com.
  6. Belchatow Unit 7-12, skyscraperpage.com.
  7. European dirty thirty (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012.

  8. Macalister, Terry. Meet Belcha – Europe’s biggest carbon polluter (and it’s about to get even bigger) (нявызн.), Guardian Media Group (23 ліпеня 2009). Праверана 20 чэрвеня 2010.
  9. Alstom (2008-12-08). Alstom teams up with PGE Elektrownia Belchatow to reduce CO2 output in Poland. Прэс-рэліз. Праверана 2010-06-20. Архівавана 30 сакавіка 2012.
  10. List of 15 energy projects for European economic recovery (нявызн.). European Commission (9 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2010.

  11. EU lines up funding for six carbon capture projects (нявызн.), Power Engineering International, PennWell Corporation (7 кастрычніка 2009). Праверана 20 чэрвеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Цеплавыя электрастанцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бэлхатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Прадпрыемствы, заснаваныя ў 1975 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Электрастанцыі Польшчы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Лодзьскага ваяводства
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта