Брыджтаўн (англ.: Bridgetown) — горад, сталіца Барбадаса. Насельніцтва — 96 578 жыхароў (2006). На захадзе вострава. Заснаваны ў 1628 годзе. Галоўны порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Прадпрыемствы нафтаперапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Вытворчасць і экспарт цукру, патакі, рому. Бункерная станцыя. Курорт. Універсітэт Вест-Індыі. Турызм. Архітэктурныя помнікі 18 стагоддзя.