wd wp Пошук:

Беніта Мусаліні

Запыт «Мусаліні» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Беніта Мусаліні (поўнае імя — Беніта Амількарэ Андрэа Мусаліні — Benito Amilcare Andrea Mussolini, 29 ліпеня 1883 — 28 красавіка 1945) — італьянскі дыктатар (дучэ), палітык, лідар Нацыянальнай фашысцкай партыі, прэм’ер-міністр Італіі з 1922 да 1943. Адзін з найбольш вядомых дыктатараў XX стагоддзя. Вынаходнік тэрміна «фашызм».

Мусаліні нарадзіўся 29 ліпеня 1883 года ў вёсцы Прэдапіо ў рэгіёне Эмілія-Раманья. Мусаліні захапіўся сацыялістычнымі ідэямі і рэдагаваў некалькі перыядычных выданняў. Ён стаў даволі вядомым журналістам, аднак хутка ўвайшоў у канфлікт з кіраўніцтвам Сацыялістычнай партыі. З пачаткам Першай сусветнай вайны Італія засталася нейтральнай, і сацыялісты заклікалі ўрад весці мірную палітыку. Аднак Мусаліні, які быў галоўным рэдактарам газеты «Avanti!» (Наперад!), актыўна выказваўся за ўваход Італіі ў вайну. З-за гэтага ён быў выключаны з партыі. Мусаліні пачынае выпускаць газету «Del poppolo d’Italia» (Народ Італіі). У 1915 Мусаліні прызваны ў армію.

У 1919 Мусаліні стварае Італьянскі саюз барацьбы (Fasci italiani di combattimento), які ў 1921 пераўтвараецца ў Нацыянальную фашысцкую партыю. У кастрычніку 1922 ва ўмовах крызісу дзяржаўных інстытутаў улады НФП ажыццяўляе «марш на Рым», і кароль Віктар-Эмануіл III прызначае Мусаліні на пасаду прэм’ер-міністра. У той жа час, толькі з канца 20-х, калі быў усталяваны таталітарны рэжым, магчыма называць Мусаліні дыктатарам.

У 1924 выйшлі пастановы па абмежаванню свабоды прэсы. У 1926 Мусаліні атрымаў права выдаваць законы без кансультацый з парламентам. Вельмі хутка Мусаліні становіцца фактычна адзіным чалавекам, адказным за выканаўчую і заканадаўчую ўладу. У 1929 прайшлі выбары па новым заканадаўстве, і ўсе месцы ў парламенце займаюць фашысцкія функцыянеры.

Мусаліні падпісвае Мюнхенскі дагавор
Злева направа вы можаце ўбачыць безжыццёвыя целы былога камуністычнага палітыка Нікола Бамбачы, дучэ Беніта Мусаліні, яго вернай каханай Клары Петачы, міністра Алесандра Паваліні і вядомага фашысцкага палітыка Ахіле Старачэ, якія выстаўляюцца на плошчы Ларэта ў Мілан у 1945 годзе.

Падчас яго дыктатуры праводзіліся пераўтварэнні ў розных сферах жыцця. Курс італьянскай ліры быў паменшаны для выгады кампаній-экспарцёраў, прафсаюзы падпарадкоўваліся дзяржаве, адбываліся спробы індустрыалізацыі поўдня Італіі. Мусаліні бачыў сябе спадчыннікам старажытнарымскіх імператараў і актыўна выкарыстоўваў старажытнарымскую тэрміналогію і вобразы для падкрэслення гэтага. Таксама Мусаліні захапляўся спортам і прапагандаваў здаровы лад жыцця.

Даволі цесныя сувязі звязвалі Мусаліні з Адольфам Гітлерам, хаця Мусаліні не захапляўся расавымі ідэямі і антысемітызмам нацыянал-сацыялістаў і першапачаткова лічыў менавіта сябе лідарам у параўнанні з Гітлерам. Мусаліні, аднак, крытычна ставіўся да аншлюса Аўстрыі Германіяй, таму што Аўстрыя служыла буферам паміж Італіяй і Германіяй.

У 1935 Мусаліні пачынае вайну ў Эфіопіі з мэтай зрабіць яе калоніяй Італіі. У час грамадзянскай вайны ў Іспаніі Мусаліні дапамагае Франсіска Франка, адправіўшы шмат зброі і некалькі дывізій для барацьбы супраць рэспубліканцаў. 6 лістапада 1937 Мусаліні далучаецца да Антыкамінтэрнаўскага пакту, а 11 снежня Італія выходзіць з Лігі Нацый. 30 верасня 1938 Мусаліні падпісвае Мюнхенскі дагавор аб перадачы Судэцкай вобласці ад Чэхаславакіі да Германіі. У 1939 Мусаліні захапіў Албанію, а ў 1940 пачаў інтэрвенцыю ў Грэцыю, падчас якой італьянская армія была спынена грэчаскай арміяй, і толькі с дапамогай Германіі ў 1941 была дасягнута перамога. Італьянская армія няўдала дзейнічала і ў Афрыцы. 24 ліпеня 1943 частка фашысцкіх лідараў патрабавала ад Мусаліні скласці паўнамоцтвы. Мусаліні быў арыштаваны, аднак хутка яго вызвалілі ў выніку нямецкай спецаперацыі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні. Мусаліні быў пастаўлены на чале марыянетачнай Італьянскай Сацыяльнай Рэспублікі (так званая «Рэспублікі Сало»).

У красавіку 1945 Мусаліні быў схоплены італьянскімі партызанамі з Камітэта Нацыянальнага Вызвалення. 28 красавіка 1945 Мусаліні быў расстраляны па загаду камуністычнай фракцыі ў КНВ. Яго цела было павешана ўніз галавой, а потым закапана ў могільніку для бедных. У 1946 неафашысты выкапалі труп Мусаліні і перазахавалі яго ў Прэдапіо, побач з сям’ёй.

Унучка Мусаліні Алесандра Мусаліні была старшынёю саюза Грамадзянская альтэрнатыва.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585967 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585967 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды (Эстонія)
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мілане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Фарлі-Чэзена
Катэгорыя·Члены Італьянскай сацыялістычнай партыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Палітыкі Італіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кірыла і Мяфодзія
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Карлас Мануэль дэ Сеспедэс
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Вежы і Мяча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кетцаля
Катэгорыя·Кавалеры Ваеннага ордэна Лачплэсіса
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эмілія-Раманьі
Катэгорыя·Беніта Мусаліні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Саламона
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Міністры замежных спраў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам германскага арла
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных