wd wp Пошук:

Бензапірэн

Бензапірэнхімічнае злучэнне, прадстаўнік сямейства поліцыклічных вуглевадародаў, рэчыва першага класа небяспекі.

Утвараецца пры згаранні вуглевадароднага вадкага, цвёрдага і газападобнага паліва (у меншай ступені пры згаранні газападобнага).

У навакольным асяроддзі назапашваецца пераважна ў глебе, менш у вадзе. З глебы паступае ў тканкі раслін і працягвае свой рух далей у трафічным ланцугу, пры гэтым на кожнай яго этапе ўтрыманне БП у прыродных аб’ектах ўзрастае на парадак (Біяакумуляцыя).

Кантроль ўтрымання бензапірэну ў прыродных прадуктах робіцца метадам вадкаснай храматаграфіі.

Валодае моцнай люмінесцэнцыяй ў бачнай частцы спектру (у канцэнтраванай сернай кіслаце - А 521 нм (470 нм); F 548 нм (493 нм)), што дазваляе выяўляць яго ў канцэнтрацыях да 0,01 ppb люмінесцэнтнымі метадамі.

Фізічныя ўласцівасці

У чыстым выглядзе, уяўляе сабой жоўтыя пласцінкі і іголкі, якія лёгка распластоўваюцца на больш дробныя. Добра растваральны ў непалярных арганічных растваральніках, бензоле, талуоле, ксілоле, абмежавана растваральны ў палярных, практычна нерастваральны ў вадзе.

Біялагічнае дзеянне

Бензапірэн з’яўляецца найбольш тыповым хімічным канцэрагенам навакольнага асяроддзя, ён небяспечны для чалавека нават пры малой канцэнтрацыі, бо валодае ўласцівасцю біяакумуляцыі. Хімічна параўнальна ўстойлівы бензапірэн можа доўга міграваць з адных аб’ектаў у іншыя. У выніку многія аб’екты і працэсы навакольнага асяроддзя, самі не валодаючы здольнасцю сінтэзаваць бензапірэн, становяцца яго другаснымі крыніцамі. Бензапірэн мае таксама мутагенным дзеянне.

Міжнародная група экспертаў аднесла бензапірэн да ліку агентаў, для якіх існуюць абмежаваныя доказы іх канцэрагеннага дзеяння на людзей і дакладныя доказы іх канцэрагеннага дзеяння на жывёл. У эксперыментальных даследаваннях бензапірэн быў выпрабаваны на дзевяці відах жывёл, уключаючы малпаў. У арганізм бензапірэн можа паступаць праз скуру, органы дыхання, стрававальны тракт і трансплацэнтарным шляхам. Пры ўсіх гэтых спосабах ўздзеяння ўдавалася выклікаць злаякасныя пухліны ў жывёл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канцэрагены
Катэгорыя·Экатаксікалогія
Катэгорыя·Поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі