wd wp Пошук:

Белы палац

Белы палац — палац у Брэсце, былая царква св. Пятра і Паўла манастыра базылянаў заснаваная ў 1629 годзе. Падчас будаўніцтва сістэмы ўмацаванняў «Брэсцкая крэпасць» у 1840-х гг. перабудаваны пад афіцэрскае казіно. У 1918 годзе былы перабудаваны храм стаў месцам падпісання Брэсцкага міру. Моцна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны. Разабраны ў 1950-х.

Гісторыя

Узвядзенне першага будынка манастыра базылян у Брэсце распачалося ў 1629 годзе і ў 1631 годзе быў завершаны драўляны будынак царквы св. апосталаў Пятра і Паўла. З 1770 г. на месцы драўлянай царквы базыляне пачалі будаўніцтва новай мураванай царквы ў стылі віленскага барока. Вежы яе, аднак, так і не былі закончаныя. У 1835 годзе пры будаўніцтве Брэсцкай крэспасці апынуўся адным з нешматлікіх будынкаў старога Брэста, што не быў знішчаны. У выніку перабудаваны пад афіцэрскае казіно.

Падчас Першай сусветнай вайны ў Брэсцкай крэпасці праходзілі мірныя перамовы паміж прадстаўнікамі Савецкай Расіі, з аднаго боку, і Цэнтральных дзяржаў (Германіі, Аўстра-Венгрыі, Турцыі і Балгарыі) — з другога, якія завяршыліся падпісаннем у Белым палацы 3 сакавіка 1918 года Брэсцкага мірнага дагавора. У гэты перыяд за будынкам замацавалася назва «Белы палац».

Руіны палаца

Будынак моцна пацярпеў у ходзе Другой сусветнай вайны. Падчас абароны Брэсцкай крэпасці жаўнерамі войска польскага 2 верасня 1939 года будынак быў пашкоджаны ў выніку нямецкага авіяўдару. Але асноўныя пашкоджанні будынку, які быў адным з ачагоў абароны, былі нанесеныя падчас савецкай абароны крэпасці ад наступаючых нямецкіх войскаў у чэрвені—ліпені 1941 года.

Разабраны на цэглу ў пачатку 1950-х гг.

Да нашага часу захаваліся толькі падмуркі і сутарэнні царквы, частка знешніх сцен. Руіны Белага палаца знаходзяцца насупраць уваходу ў Музей абароны Брэсцкай крэпасцi. У 1968—1972 гадах падчас будаўніцтва музейнага комплекса была разабраная частка падмурку з боку плошчы Цэрыманіалаў, а астатняя частка закансерваваная[1].

Зноскі

  1. http://brestcity.com/blog/belyj-dvorec-v-brestskoj-kreposti-istoriya-ruiny-foto

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Зніклі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Брэста
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы Беларусі
Катэгорыя·1953 год у Брэсце
Катэгорыя·1840-я ў Брэсце
Катэгорыя·З’явіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Брэсцкі мір
Катэгорыя·Брэсцкая крэпасць
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных