wd wp Пошук:

Белавежскія пагадненні

Прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук (злева), Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіславаў Шушкевіч (у цэнтры) і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын (2 справа) пасля падпісання Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Белавежскай пушчы

Белавежскае пагадненне — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў СМІ для абазначэння дакумента, які называецца Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), падпісанага кіраўнікамі Расійскай Федэрацыі (РСФСР), Рэспублікі Беларусь і Украіны[2] 8 снежня 1991 года; было канстатавана спыненне існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Перадгісторыя

Асноўныя артыкулы: Парад суверэнітэтаў, Новаагараўскі працэс і Саюз Суверэнных Дзяржаў Пасля спробы зрушэння М. С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР па-ранейшаму працягвалася праца над новым Саюзным дагаворам. Главы большасці рэспублік заяўлялі пра свой намер далучыцца да дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў. Апошні раз такая заява была зроблена ў лістападзе 1991 года і трансліравалася на тэлебачанні, а само падпісанне было прызначана на снежань.

1 снежня ва Украіне быў праведзены рэферэндум па пытанні яе незалежнасці ад СССР, які паказаў 90 % сцвярджальных адказаў.

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш у сваёй заяве ад 25 снежня 1991 года, пасля таго як Гарбачоў паведаміў яму па тэлефоне пра сваю адстаўку, падкрэсліў: «Злучаныя Штаты вітаюць гістарычны выбар на карысць свабоды, зроблены новымі дзяржавамі Садружнасці. Нягледзячы на патэнцыйную магчымасць нестабільнасці і хаосу, гэтыя падзеі відавочна адпавядаюць нашым інтарэсам» (газета «Известия» за 26 снежня 1991 г.)[3].

Змест

Пагадненне падпісалі ў Віскулях (Белавежская пушча, Беларусь) вышэйшыя службовыя асобы і главы ўрадаў трох саюзных рэспублік:

Барыс Ельцын і Генадзь Бурбуліс (РСФСР), Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч (БССР), Леанід Краўчук і Вітольд Фокін (Украіна).

Прэамбула дакумента канстатавала, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».

Артыкул 1-ы Пагаднення абвяшчаў: «Высокія Дагаворныя Бакі ўтвараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў» (СНД).

Пагадненне заяўляла пра імкненне развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых абласцях.

Артыкул 14-ы вызначаў Мінск «афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў садружнасці».

Адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве

Факт падпісання Белавежскага пагаднення выклікаў рэакцыю літаратараў, нярэдка іранічную. Напрыклад, Рыгор Барадулін пісаў: «Змікіціўшы на трох пад вецер свежы, / Рашылі тры дзяржаўныя зубры / Пасунуць Спаскую / Да Белай вежы, / Дзе вольна палявалі ўсе цары»[4]. Сямён Гафштэйн перадаў сэнс пагаднення ў наступных радках: «Жылі мы ўсе ў вялікай згодзе, / За стол адзін нас не ўсадзіць, / Дык хай у кожным агародзе / Свой прэзідэнт цяпер сядзіць… / Няхай сядзіць і грэе пуза, / І радуе рабочы клас, / Садружнасць хай замест Саюза / Навекі будзе тут у нас…»[4]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Постановление Верховного Совета РСФСР от 12 декабря 1991 года «О ратификации Соглашения о создании Содружества Независимых Государств»
  2. Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (1991)
  3. Илюхин В. И. Обвиняется Ельцин
  4. 1 2 https://belisrael.info/?p=17890

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Расіі
Катэгорыя·Распад СССР
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·1991 год у СССР
Катэгорыя·Снежань 1991 года
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Украіны
Катэгорыя·Садружнасць Незалежных Дзяржаў
Катэгорыя·Гісторыя Пружанскага раёна
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Беларусі
Катэгорыя·Белавежская пушча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам