wd wp Пошук:

Ахенскі сабор

Ахенскі сабор (ням.: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — кафедральны сабор епархіі Ахену, у якім на працягу стагоддзяў каранаваліся імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сучасны сабор складаецца з некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яго частка — каралінгаўскі актагон (васьмівугольнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагоддзі. Астатнія яго часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваны ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Ахенскі сабор адным з першых у свеце быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Будаўніцтва сабора распачаў у 800 годзе Карл Вялікі, запрасіўшы для гэтага спецыялістаў з Рыму і Візантыі. У 805 годзе сабор быў асвечаны Папам Львом III. У 814 у Палацавай капліцы быў пахаваны Карл Вялікі. З 936 да 1531 года Ахенскі сабор быў месцам каранацыі трыццаці імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Трон імператара і ў нашыя дні знаходзіцца ў Палацавай капліцы. Каб мець магчымасць прымаць як мага больш паломнікаў, з 1355 да 1414 быў пабудаваны новы хор.

У саборнай скарбніцы, якая належыць да найбольш значных царкоўных скарбніц Паўночнай Еўропы захоўваюцца шэдэўры мастацтва эпохаў Каралінгаў, Атонаў і Штаўфенаў, сярод якіх Крыж Лотара, бюст Карла Вялікага, саркафаг Празэрпіны і інш.

Галерэя

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гатычныя саборы
Катэгорыя·Ахен
Катэгорыя·Саборы Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў гатычным стылі