wd wp Пошук:

Афразійскія мовы

Афразійскія мовы (у заходняй літаратуры афраазіяцкія, састар. семіта-хаміцкая) — макрасям’я моў, распаўсюджаных у паўночнай частцы Афрыкі ад Атлантычнага ўзбярэжжа і Канарскіх астравоў да ўзбярэжжа Чырвонага мора, а таксама ў Заходняй Азіі і на востраве Мальта. Групы носьбітаў на афразійскіх мовах (галоўным чынам на розных дыялектах арабскай мовы) ёсць у многіх краінах за межамі асноўнага арэала. Агульная колькасць носьбітаў каля 253 млн. чал.

Уключае 5 (або шэсць) сем’яў моў, якія маюць прыкметы агульнага паходжання - наяўнасць роднасных каранёвых і граматычных марфем). Часам уключаецца ў больш агульнае ўтварэнне - настратычную макрасям’ю моў, якая аб’ядноўвае індаеўрапейскую, алтайскія, уральскія, паўночнакаўказскія і алтайскія сем’і. Аднак у апошні час афразійская макрасям’я выключаецца з настратычнай і разглядаецца разам з апошняй як асобная і самастойная, але бліжэйша роднасная настратычнай.

Класіфікацыя афразійскіх моў

Распаўсюджванне афраазіяцкай макрасем'і моў і яе суседзі.

У лік афразійскіх моў уваходзяць як жывыя, так і мёртвыя мовы. Першыя ў наш час распаўсюджаны на шырокай прасторы, займаючы тэрыторыю Пярэдняй Азіі (ад Месапатаміі да ўзбярэжжа Міжземнага і Чырвонага мораў) і шырокія тэрыторыі Усходняй і Паўночнай Афрыкі — аж да атлантычнага ўзбярэжжы. Асобныя групы прадстаўнікоў афразійскіх моў сустракаюцца і па-за асноўнай тэрыторыяй іх распаўсюджвання. Агульная колькасць носьбітаў у наш час па розных падліках вагаецца паміж 270 млн і 300 млн чалавек. У афразійскую макрасям’ю ўваходзяць наступныя моўныя сем’і (ці галіны).

Егіпецкая галіна

Асноўны артыкул: Егіпецкая мова Бербера-канарская галіна

Асноўны артыкул: Бербера-канарскія мовы Чадская галіна

Асноўны артыкул: Чадскія мовы Кушыцкая галіна

Асноўны артыкул: Кушыцкія мовы Амоцкая галіна

Асноўны артыкул: Амоцкія мовы Семіцкая галіна

Асноўны артыкул: Семіцкія мовы Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Афрыкі
Катэгорыя·Макрасем’і
Катэгорыя·Мовы Еўразіі
Катэгорыя·Афразійскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай