wd wp Пошук:

Афон

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Афон (грэч.: Όρος Άθως, грэч.: Ἄθως) — назва гары (вышыня 2033 м) і аднайменнага паўвострава ў Македоніі на поўначы Усходняй Грэцыі, таксама вядомага як «Святая Гара» (грэч.: Άγιον Όρος, «А́гіён Арос»).

У сістэме адміністрацыйных раёнаў Грэцыі мае назву «Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары​​» (грэч.: Αυτόνομη Μοναστική Πολιτεία Αγίου Όρους). Нягледзячы на афіцыйную назву, не з’яўляецца самастойнай дзяржавай. Гэта самакіраваная супольнасць 20 праваслаўных манастыроў у непасрэднай царкоўнай юрысдыкцыі Канстанцінопальскага Патрыярха (з 1312). З’яўляецца найбуйнейшым у свеце цэнтрам праваслаўнага манаства.

Суверэнітэт Грэцыі над паўвостравам замацаваны Лазанскім дагаворам 1923 года; рэжым самакіравання грунтуецца на палажэннях першага Статута Святой гары Афон («Трагоса»), зацверджанага Хрысавулам імператара Іаана Цымісхія ў 972 годзе.

У адрозненне ад астатняй часткі Канстанцінопальскага Патрыярхата, на Афоне выкарыстоўваецца выключна юліянскі каляндар, у тым ліку ў адміністрацыйных дакументах.

У 2001 годзе насельніцтва Афона складала 2262 чалавек. Для параўнання, у 1903 годзе насельніцтва гары Афон складала прыблізна 7432 чалавек, а ў 1917 годзе — каля 10500 чалавек.

Для праваслаўных усяго свету Афон — адно з галоўных святых месцаў, шануецца як зямны Удзел Багародзіцы. Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Адным з самых вядомых звычаяў манаскай гары Афон з’яўляецца забарона на ўезд жанчынам і жывёлам жаночага полу.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паўвостравы Грэцыі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Свяшчэнныя горы
Катэгорыя·Сегрэгацыя па прыкмеце полу
Катэгорыя·Горныя вяршыні паводле алфавіта
Катэгорыя·Горы Грэцыі
Катэгорыя·Горныя вяршыні-двухтысячнікі