wd wp Пошук:

Лазанскі мірны дагавор

Лазанскі мірны дагавор 1923 — адзін з асноўных выніковых дакументаў Лазанскай канферэнцыі 1922-1923, падпісаны 24 ліпеня 1923 года Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй, Грэцыяй, Румыніяй, Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, з аднаго боку, і Турцыяй — з другога . Замяніў Сеўрскі мірны дагавор 1920 года.

Дагавор ўсталяваў новыя межы Турцыі, юрыдычна аформіўшы распад Асманскай імперыі і замацаваўшы тэрыторыю Турцыі ў яе сучасных межах. Дагавор абвяшчаў мір паміж Турцыяй і дзяржавамі Антанты. Турцыя захавала за сабой Усходнюю Фракію, Ізмір і іншыя тэрыторыі, адабраныя ад яе па Сеўрскім мірным дагаворы 1920 года. У той жа час, Турцыя адмовілася ад прэтэнзій і страціла кантроль над Аравіяй, Егіптам, Суданам, Трыпалітаніяй, Кірэнаікай, Месапатаміяй, Палестынай, Трансіарданіяй, Ліванам і Сірыяй, астравамі ў Эгейскім моры (Лемнас, Саматракі, Лесбас, Хіёс, Самас, Ікарыя). Мяжа ў Фракіі была ўстаноўлена па лініі ракі Марыца.

Рашэнне пытання аб мяжы з Іракам і, адпаведна, кантролі над нафтаносным раёнам Масул, адкладалася да вызначэння яе Турцыяй і Вялікабрытаніяй, а пры недасягненні згоды на працягу 9 месяцаў перадавалася ў Лігу Нацый (гл. Масульскі канфлікт).

Дагавор адмяніў рэжым капітуляцый (эканамічных і палітычных прывілеяў замежнікаў) у Турцыі і міжнародны фінансавы кантроль над Турцыяй. Турцыя згаджалася на выплату часткі Атаманскага доўгу (знешняга доўгу Асманскай імперыі). Атаманскі доўг размяркоўваўся паміж Турцыяй і тымі дзяржавамі, на карысць якіх была аддзеленая ад Асманскай імперыі тэрыторыя ў выніку войнаў 1912-1923 гадоў. Атаманская доўг павінен быў пагашацца ў роўных долях на працягу 20 гадоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Румыніі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Японіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вайна за незалежнасць Турцыі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Італіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Турцыі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Грэцыі
Катэгорыя·Падзеі 24 ліпеня
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XX стагоддзя
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Францыі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·1923
Катэгорыя·Лазана