У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Штам. Арнольд Робертавіч Штам (1892, Санкт-Пецярбург — 1943) — расійскі лесавод, арнітолаг, выкладчык нямецкага паходжання, навуковае і выкладчыцкае жыццё якога цесна звязана з Расіяй, Беларуссю, Украінай і Казахстанам. Кандыдат біялагічных навук (1928).
Быў адным з першых, хто яшчэ ў 1920-х гадах выступаў за ахову дзённых драпежных птушак ад пагалоўнага знішчэння[3].
Нарадзіўся ў сям’і этнічных немцаў Роберта-Горфрыда Штама (24.11.1856-15.10.1917) і яго жонкі Эмы-Элеаноры (12.01.1859-10.09.1912) у Санкт-Пецярбургу. Яго бацька не дажыў да Акцябрскай рэвалюцыі 10 дзён. Ён меў шчацінны завод і некалькі дамоў у Пецярбургу, а таксама дом ля Курскага вакзала ў Маскве. Усю гэту маёмасць і прадпрыемства гаспадары дабравольна адпісалі на карысць савецкай улады ў 1918 годзе[3].
Арнольд з дзяцінства быў сур’ёзна зацікаўлены жывёламі і таму не меў сумневаў пра выбар сваёй будучай прафесіі. Ён скончыў нямецкую гімназію Аненшуле, а потым Імператарскі Лясны інстытут(руск.) бел. у Санкт-Пецярбургу[3].
Яшчэ ў студэнцкія гады Арнольд адным з першых заняўся кальцаваннем птушак. У 1911—1914 пачаў вывучаць змены ў фаўне Мінскага Палесся пад уплывам чалавека. Вынікі гэтай працы ён апублікаваў толькі ў 1923 годзе[4].
У 1914 годзе пайшоў дабраахвотна на фронт і прайшоў шлях ад радавога да прапаршчыка. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі сучаснай Эстоніі[3].
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны пераехаў у БССР. У 1920 годзе працаваў ляснічым Лужыцкага лясніцтва ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1921 годзе ўладкаваўся на працу ў Дзяржаўны інстытут вопытнай аграноміі[ru] Народнага камісарыята земляробства РСФСР(руск.) бел. у Петраградзе. З 9 мая 1921 года па 15 кастрычніка 1922 года ён працаваў тэхнікам у Лясным аддзеле ДІВА, са снежня 1921 па ліпень 1922 кіраваў Лясной экскурсійнай станцыяй і з мая 1923 года па канец навучальнага 1924/25 года быў лектарам у Першым працоўным Лесатэхнікуме[3].
Паралельна з 22 верасня 1922 года па 22 мая 1925 года А. Р. Штам супрацоўнік на правах лабаранта пры кафедры біялогіі лясных звяроў і птушак Ленінградскага ляснога інстытута[3]. Таксама з 1 верасня 1923 па 1 верасня 1924 года ён выкладаў на Рабфаку Ленінградскага ляснога інстытута.
З 20 сакавіка 1925 года па 6 сакавіка 1926 года А. Р. Штам займаў пасаду дырэктара Крымскага запаведніка(руск.) бел.[3][5], але гэту працу ён пакінуў па ўласнай заяве[3].
З 20 сакавіка 1926 па 29 кастрычніка 1927 года стаў загадчыкам аддзелу паляўнічай гаспадаркі і супрацоўнікам Цэнтральнага савету Усеўкраінскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў[uk] у Харкаве[3].
У канцы 1920-х ажыццявіў падарожжа на Кольскі паўвостраў, па выніках якой апублікаваў некалькі навуковых артыкулаў[3].
З 21 лістапада 1927 па 31 жніўня 1929 года працаваў памочнікам ляснічага ў Імандраўскім(руск.) бел. лясніцтве Каланізацыйнага аддзела праўлення Мурманскай чыгункі[ru][3].
З 1 лютага 1927 года па 1 лютага 1928 года А. Р. Штам праходзіў аспірантуру на кафедры заалогіі Харкаўскага ўніверсітэта і атрымаў навуковую ступень кандыдата біялагічных навук[3].
У Харкаве А. Штам пабраўся другім шлюбам з Антанінай Мікалаеўнай Каладзяжнай[3]. Яны пераехалі ў Гомель. З 1 кастрычніка 1930 па 1 лістапада 1931 года кіраваў кафедрай па нямецкай мове ў Беларускім механіка-машынабудаўнічым інстытуце. 2 месяцы, з 15 кастрычніка па 15 снежня 1931 года Арнольд Робертавіч працаваў дацэнтам кафедры заалогіі Гомельскага аграпедагагічнага інстытута.
У хуткім часе сям’я пераехала ў Сочы. Там у 1931 годзе нарадзілася дачка Ева. З 1 лютага 1931 па 15 студзеня 1933 года А. Р. Штам працаваў у Каўказскім запаведніку на розных пасадах ад загадчыка вопытнымі ўстановамі запаведніка да загадчык Паляўнічазнаўчай станцыі КДЗ[3].
У 1933 годзе А. Р. перабіраецца на Далёкі Усход, спачатку ва Уладзівасток, потым у Благавешчанск. Тут ён працуе ў запаведніках Прымор’я, у тым ліку вывучае фаўну Судзухінскага запаведніка(руск.) бел..
З 15 кастрычніка 1933 года па 1 жніўня 1934 года А. Р. Штам працаваў выкладчыкам на кафедры нямецкай мовы ў Далёкаўсходнім Камбінаце замежных моў імя Джона Рыда. З 17 жніўня 1934 года ён — дацэнт Благавешчанскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута(руск.) бел., у якім чытае курс лекцый і кіруе практычнымі заняткамі па заалогіі, эмбрыялогіі, гісталогіі і факультатыўнаму курсу заагеаграфіім[3].
З 1 студзеня па 15 ліпеня 1934 года А. Р. Штам выкладаў нямецкую мову камандзірам штаба МОДУ[3].
Падчас жыцця на Далёкім Усходзе жонка А. Р. Штама працавала таксідэрмістам. У 1938 годзе пагранічны сабака сцягнула ў яе толькі што падрыхтаванае пудзіла птушкі, з’ела яго і загінула ад мыш’яку, які выкарыстоўваўся для пратраўкі скурак. Баючыся абвінавачванняў у антысавецкай дзейнасці супругі Штамы тэрмінова з’ехалі ва Уральск Заходне-Казахстанскай вобласці, дзе толькі што адкрыўся педагагічны інстытут. А. Р. Штам стаў адным з пачынальнікаў Педінтытута імя А. С. Пушкіна(руск.) бел.[6].
Пасля працы ў Крыме і на Каўказе А. Р. Штам больш не публікаваўся, а займаўся толькі педагагічнай дзейнасцю. Ён працаваў дацэнтам у педінстытуце, а яго жонка тамсама працуе лабарантакай. Яны разам з калегамі стварылі заалагічны музей пры кафедры заалогіі[7][8], які з 1938 года ўзначаліў А. Р. Штам[3]. У сваім кабінеце ён стварыў мінізаапарк, дзе жылі рыбы, змеі, аксалотлі і марскія свінкі.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны стаў для расійскіх немцаў пачаткам часу рэпрэсій. І Арнольд Робертавіч, і Антаніна Мікалаеўна былі арыштаваныя НКУС 28 кастрычніка 1941 года. Асуджаны 30 снежня 1941 года па артыкулу 58-10 КК РСФСР да пазбаўлення волі ў ППЛ тэрмінам на 10 гадоў. Рэабілітаваны 30 чэрвеня 1958 года Вярхоўным судом КССР за недаказанасцю складу злачынства[9].
А. Р. Штам памёр у лагеры 4 кастрычніка 1943. Месца яго пахавання невядома.
У 1927 годзе ў Харкаве пазнаёміўся з Антанінай Мікалаеўнай Каладзяжнай, якая ў хуткім часе стала яго жонкай.
Супругаў арыштавалі ў адзін дзень у снежні 1941 года.
Антаніна Мікалаеўна дажыла ў зняволенні да вызвалення ў 1951 годзе. Яна 10 гадоў адбыла ў Карлагу(руск.) бел.. Іх дачку Еву спачатку адправілі з братам Аляксеем у спасылку, а па вяртанні яе ва Уральск дзяўчынку ўдачарыла ў парушэнне закону калега Антаніны Марыя Іванаўна Казлоўская, дачка вядомага гісторыка Івана Паўлавіча Казлоўскага(руск.) бел.. Пасля вызвалення з лагеру Антаніна сталася бяздомнай, таму прышла ў дом да Казлоўскіх. Марыя сышла на іншую кватэру, каб дазволіць дзяўчынцы і яе матулі зноў прывыкнуць адна да адной. А. М. Штам больш ніколі не выйшла замуж, жыла з сям’ёй старэйшага сына Мікалая і памёрла ад хваробы ў Кабулеты ў Грузіі ў 1974 годзе.
Усё жыццё прысвяціў вывучэнню звяроў і птушак у прыродным асяроддзі, вывучаў іх ролю і ўзаемаўплыў у біяцэнозах.
У 1925-26 быў дырэктарам Крымскага запаведніка(руск.) бел.[3].
У 1927 годзе А. Р. Штам апублікаваў вельмі важны артыкул «Што павінен ведаць паляўнічы пра драпежных птушак?», у якой адным з першых у СССР выказаў думку пра неабходнасць аховы дзённых драпежных птушак і паказаў іх важную ролю ў біяцэнозах. Ён заклікаў паляўнічых ахоўваць драпежных птушак за 36 гадоў да таго, як у 1963 годзе яны былі ўзяты пад ахову заканадаўча[3].
Частка архіву А. Р. Штама захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве[12].
5 чэрвеня 2019 года ў Заходне-Казахстанскім універсітэце імя М. Уцямісава праходзіла Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю заалагічнага музея, аснову якога залажылі перад вайной Арнольд Робертавіч і Антаніна Мікалаеўна Штам.