wd wp Пошук:

Арно Алан Пензіяс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пензіяс. Арно Алан Пензіяс (англ.: Arno Allan Penzias; нар. 26 красавіка 1933, Мюнхен, Германія) — амерыканскі астрафізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1978) за адкрыццё касмічнага мікрахвалевага фонавага выпраменьвання.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, у Германіі. Ва ўзросце шасці гадоў праз праграму «Кіндэртранспарт» быў эвакуіраваны ў Вялікабрытанію. Праз некалькі тыдняў з нацысцкай Германіі беглі і яго бацькі, і ў 1940 годзе сям’я пасялілася ў ЗША. Скончыў Нью-Ёркскі Сіці-каледж (1954), Калумбійскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра (1958) і ступень доктара (1962). З 1963 — навуковы супрацоўнік кампаніі «Bell Telephone Laboratories». У 1976—1979 ўзначальвае даследаванні ў галіне фізікі радыёхваль, якія праводзяцца кампаніяй. З 1979 — дырэктар-распарадчык ўсёй праграмы даследаванняў кампаніі «Bell Telephone Laboratories».

Навуковыя дасягненні

Выкарыстаўшы мазер ў якасці ўзмацняльніка ў мікрахвалевым прыёмніку, Арно Пензіяс вырашыў задачу павелічэння дакладнасці налады антэны, змясціўшы ўнутры антэны другі прыёмнік, нацэлены на зададзеную крыніцу выпраменьвання. З дапамогай гэтай антэны ён выявіў у міжзоркавай прасторы малекулу гідраксіла. З 1963, аб’яднаўшыся з фізікам Робертам Вільсанам, пачаў прыстасоўваць рупарную антэну для выкарыстання ў радыёастраноміі. Дакладная налада і звышвысокая адчувальнасць яе ўзмацняльніка дазволілі навукоўцам вымераць інтэнсіўнасць пазаземных радыёкрыніц. Дапоўніўшы ўстаноўку фільтрам ад радыёперашкод, навукоўцы атрымалі магчымасць вымяраць інтэнсіўнасць фонавага выпраменьвання любога ўчастка неба паблізу вывучаемай крыніцы. У 1964 навукоўцы, выкарыстаўшы сваю сістэму для вымярэння радыёсігналаў Касіяпеі А, выявілі рэліктавае выпраменьванне, што паставіла кропку ў спрэчцы паміж прыхільнікамі гарачым і халодным Сусветам у рамках тэорыі Вялікага выбуху на карысць першы. Пабудаваўшы прыёмнік, здольны дэтэктаваць выпраменьванне з даўжынёй хвалі парадку міліметра і далучыўшы яго да 36-футавага радыётэлескопу, навукоўцы выявілі аксід вугляроду і яшчэ шэсць міжзоркавых малекул. За адкрыццё рэліктавага выпраменьвання Пензіяс (сумесна з Вільсанам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы (чвэрць прэміі за 1978, палову прэміі за гэты год атрымаў Пётр Капіца, а астатнюю чвэрць Вільсан).

Зноскі

  1. Arno Allan Penzias // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arno Penzias // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гарадскога каледжа Нью-Ёрка
Катэгорыя·Астраномы ЗША
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы