wd wp Пошук:

Роберт Вудра Вільсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вільсан. Роберт Вудра Вільсан (англ.: Robert Woodrow Wilson; нар. 10 студзеня 1936, Х’юстан, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1978) «за адкрыццё мікрахвалевага рэліктавага выпраменьвання» (сумесна з Арно Аланам Пензіясам. Пётр Леанідавіч Капіца атрымаў Нобелеўскую прэмію за гэты ж год па іншай тэме).

Працуючы над новым тыпам антэн у лабараторыях Бэла ў Нью-Джэрсі, Вільсан і Пензіяс выявілі крыніцу шумавога сігналу ў атмасферы, якую яны не маглі растлумачыць. Пасля ліквідацыі ўсіх патэнцыйных крыніц шуму, уключаючы пасадку галубоў на антэну, шум прыйшлося прызнаць мікрахвалевым рэліктавым выпраменьваннем, што было зроблена Дзікэ з вучнямі ў артыкуле, які тэарэтычна абгрунтоўваў вынік Вільсана - Пензіяса. Гэта адкрыццё паслужыла важным фактам для пацверджання гарачай мадэлі Сусвету, канчаткова абвергнуўшы халодную мадэль у рамках тэорыі вялікага выбуху.

Студэнтам Вільсан вучыўся ва ўніверсітэце Райса. У гэтым універсітэце ён паступіў у таварыства Фі-Бэта-Капа. Аспірантуру Вільсан прайшоў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.

Вільсан і Пензіяс атрымалі медаль імя Генры Дрэпера ў 1977 годзе.

Зноскі

  1. Robert Woodrow Wilson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert Woodrow Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 27 мая 2020.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2020.
  6. 1 2 NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Астраномы ЗША
Катэгорыя·Астраномы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Чарльза Старка Дрэйпера
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Х’юстане
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Асобы