wd wp Пошук:

Арду

Арду (турэцк.: Ordu), горад у паўночнай Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Арду, порт на Чорным моры. 136 тыс. жыхароў (2008).

«Арду» па-турэцку азначае «армія» (адсюль: арда ў беларускай мове, horde — у англійскай) і паходзіць ад таго ж цюркскага кораня, што і урду (першапачаткова Zaban-e-Urdu-e-Mualla — «мова ўзнёслай арміі» — афіцыйная мова Пакістана). Такое імя горад атрымаў у 15 стагоддзі з-за таго, што быў штаб-кватэрай арміі Асманскай імперыі.

Сучасны Арду — эканамічна развіты горад, цэнтр прамысловасці па перапрацоўцы ляснога арэха.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Турцыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96