wd wp Пошук:

Антон Граф

Антон Граф (ням.: Anton Graff, 18 лістапада 1736, Вінтэртур22 чэрвеня 1813, Дрэздэн) — нямецкі мастак швейцарскага паходжання, выдатны партрэтыст свайго часу. Захавалася каля 2000 прац Графа.

Біяграфія

Антон Граф нарадзіўся ў сям’і рамесніка з Вінтэртура, навучаўся жывапісу на радзіме і ў Аўгсбургу і спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе. У 1766 г. ён атрымаў пасаду прыдворнага мастака і выкладчыка ў дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў, якую захаваў да самай сваёй смерці. Ён адхіляў нават больш выгодныя прапановы з Берліна. На яго партрэтах намаляваны вялікія асобы таго часу, у прыватнасці, Готхальд Эфраім Лесінг, Мозес Мендэльсон, Іаган Готфрыд Гердэр, Фрыдрых Шылер, Хрысціян Фелікс Вейсэ, Крыстаф Вілібальд Глюк, Генрых фон Клейст і Даніэль Нікалаус Хадавецкі, Фрыдрых Гедыке. Галоўным тварэннем Графа лічыцца партрэт прускага караля Фрыдрыха Вялікага. Па замове царыцы Кацярыны II мастак у 1796 годзе капіруе шэраг карцін з Дрэздэнскай галерэі для Эрмітажа.

У познім перыядзе творчасці Граф звярнуўся да пейзажу. Працы Антона Графа паўплывалі на творчасць мастакоў Філіпа Ота Рунгэ і Каспара Давіда Фрыдрыху.

Імя Антона Графа носіць будынак тэхнічнай прафесійнай школы ў яго родным Вінтэртуры.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Граф Антон / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Graff, Anton // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінтэртуры
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1736 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1813 годзе
Катэгорыя·Прыдворныя мастакі