wd wp Пошук:

Антананарыву

Вуліца Антананарыву

Антананары́ву[1] (Antananarivo), раней  Тананарывэсталіца Мадагаскара і правінцыі Антананарыву. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы востарава на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Насельніцтва налічвае 1,4 млн чалавек. Гэта самы вялікі горад на востраве, з’яўляецца адміністрацыйным, эканамічным, навуковым цэнтрам краіны. Мае развітыя харчовую і тытунёвую прамысловасці. Мясцовыя жыхары называюць горад «Тана».

Назва Антанарыву азначае «Горад тысячы ваяроў». У каланіяльныя часы і ў першыя гады незалежнасці, ужывалася назва Тананарывэ (Tananarive).

Чыгунка злучае горад з усходнім узбярэжжам, раёнам возера Алаотра і з горадам Анцырабэ. Ёсць міжнародны аэрапорт.

Гісторыя

Антананарыва была заснавана ў 1625 годзе. У 1797 годзе стала сталіцай каралеўства народа Мерына. Доўгі час у горадзе не было каменных будынкаў за выключэннем каралеўскага палацу Рува. Дзякуючы заваяванням караля Радамі І хутка стала сталіцай амаль усяго вострава. У 1895 годзе горад быў заняты французамі, якія далучылі яго да пратэктарату Мадагаскар.

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. Антананарыву ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.379
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Гарады Мадагаскара
Катэгорыя·Сталіцы Афрыкі