wd wp Пошук:

Ранавалона II

Ранавалона II (1829 г. — 13 ліпеня 1883 г., горад Антананарыву, Мадагаскар) - каралева Імерыны з 3.04.1868 -13.07.1883 гг.

Біяграфія

Ранавалона II была ўдавой Радамы II. Пасля смерці сваёй стрыечнай сястры каралевы Расохерыны Ранавалона ўзышла на прастол. У 1868 годзе яна прыняла хрышчэнне і абвясціла англійскі пратэстантызм дзяржаўнай рэлігіяй. Час яе праўлення характарызуецца ў гісторыі Мадагаскара хуткім далучэнне мадагаскарскага грамадства да еўрапейскай культуры, эканамічным ростам, будаўніцтвам школ, прыняццем першага зводу юрыдычнага права, а таксама ўзнікненнем канфлікту з Францыяй. Ранавалона II рэальнай улады на Мадагаскары не мела; ўся дзяржаўная ўлада была ў руках яе другога мужа прэм’ер-міністра Райнілайарівоні.

Пасля яе смерці на трон узышла Ранавалона III - апошняя каралева Мадагаскара.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1883 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Мадагаскара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы