wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Наліваеў

Анатоль Аляксандравіч Наліваеў (Абрам Налівай, 1 кастрычніка 1931, Рагачоў) — беларускі мастак, рэстаўратар, музыкант, кантар, тэатральны акцёр, збіральнік і выканаўца яўрэйскай кантарской музыкі[1][2]. Галоўны герой фільма «Вытокі» рэжысёра Юрыя Гарулёва[3]. Першы дырэктар мінскага музея «Літаратурна-мастацкая гасцёўня імя У. Галубка»[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1931 года ў Рагачове. У 1941 годзе трапіў разам з маці ў яўрэйскае гета, з якога пашанцавала выратавацца. Бацька загінуў на фронце ў 1944.

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе жыў з маці ў Мінску. Пачаў вучыцца ў музычным вучылішчы па класе кларнета. З дзяцінства таксама меў фатаграфічную памяць, што дазволіла яму тайна маляваць разбураную сталіцу (у 1940—1950-я гады фатаграфаваць і замалёўваць Мінск было забаронена)[4]. У 1945 годзе ўладкаваўся маляром і паралельна пачаў хадзіць у мастацкую студыю Сяргея Каткова, дзе займаўся 10 год[5].

Мастак зафіксаваў руіны пасляваеннага Мінска і стварыў галерэю партрэтаў беларускіх пісьменнікаў. Збіральнік старажытнаяўрэйскай песеннай спадчыны[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 Кантар і мастак Абрам Налівай (бел.)
  2. 1 2 Мир… исчезнувший и реальный
  3. Фильм «Истоки». Режиссер: Юрий Горулев
  4. Літаратура і мастацтва. «Пасляваенны Мінск у карцінах Анатоля Наліваева» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. СБ—Белаусь сёння. «Ён маляваў гісторыю»
  6. nn.by
Тэмы гэтай старонкі (14):
Нарадзіліся ў 1931 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 2021 годзе
Нарадзіліся 1 кастрычніка
Мастакі Беларусі
Нарадзіліся ў Рагачове
Асобы
Памерлі 6 студзеня
Вучні Сяргея Каткова
Мастакі XXI стагоддзя
Мастакі паводле алфавіта
Памерлі ў Мінску
Мастакі XX стагоддзя
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы