wd wp Пошук:

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Гасцёўня Уладзіслава Галубка — музей, прысвечаны жыццю і творчасці кіраўніка БДТ-3, рэжысёра, акцёра, народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. З’яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Траецкім прадмесці ў будынку №14 па вул. Старавіленскай.

Першапачаткова ў будынку №14 па вул. Старавіленскай змяшчаўся Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. З 2001 года тут размешчана фондасховішча музея і працуе навукова-фондавы аддзел. А для наведвальнікаў працуе пастаянная экспазіцыя «Жыццёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка», дзе прадстаўлены дакументы і гістарычныя пасведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці Уладзіслава Галубка з фондавай калекцыі музея. Маецца выставачная зала, у якой праходзяць разнастайныя тэматычныя выставы, ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлеечныя інтэрмедыі[1].

Першым дырэктарам музея быў беларускі мастак Анатоль Наліваеў.

Зноскі

  1. 1 2 Філіял “Гасцёўня Ўладзіслава Галубка” Архівавана 4 сакавіка 2016. Museum.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старавіленская вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Траецкае прадмесце
Катэгорыя·Музеі Мінска