wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Янчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янчанка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Янчанка (нар. 14 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года выступаў за дубль. У сезоне 2013 стаў выступаць і за асноўную каманду, звычайна выходячы на замену. 18 жніўня 2013 года забіў першы гол за «Гомель», які прынёс перамогу (3:2) над БАТЭ.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[2]. Сезон 2015 распачаў адным з асноўных нападнікаў каманды, звычайна Янчанка з Аляксеем Цяслюком па чарзе выходілі ў аснове і замянялі таварыша падчас матча. У жніўні Аляксандр атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сезоне 2016 гуляў за «Гомель» у Першай лізе, але ў верасні атрымаў траўму ў матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезона.

Аднавіўся ад траўмы і вярнуўся на поле ў маі 2017 года, аднак выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» і адправіўся ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[3], аднак так і не згуляў за яго. Пасля аднаўлення ад траўмы з ліпеня 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі ў складзе гомельскай каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за службы ў арміі, а з чэрвеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[5].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў асноўным складзе зборнай, выступаў на розных пазіцыях, у асноўным у паўабароне. Усяго за моладзевую зборную правёў 23 матчы і забіў 3 гола.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльГомель164
2013Д1Гомель161
2014Д1Гомель190
2015Д1Гомель161
2016Д2Гомель153
2017 (1)дубльГомель31
2017 (2)Д2Граніт00
2018Д1Гомель60
2019Д2Нафтан154
2020Д2Нафтан195
2021Д2Лакаматыў212

Зноскі

  1. Aleksandr Yanchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Александр Янченко продлил на два года контракт с «Гомелем»
  3. “Гомель” продлил контракт с Янченко и отдал в аренду в “Гранит”
  4. Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули “Гомель”
  5. “Локомотив” продлил контракты с пятью футболистами
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан