wd wp Пошук:

Аляксандар Еўціч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандар Еўціч (сербск.: Aлекcaндap Jeвтић / Aleksandar Jevtić, нар. 30 сакавіка 1985, Шабац, Сербія) — былы сербскі футбаліст, нападнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Вождавац».

Кар’ера

Клубная

Выхаванец «Црвены Звезды», пазней выступаў у клубах ніжэйшых ліг. У 2007 годзе дэбютаваў у сербскай Суперлізе ў складзе «Бораца», адкуль неўзабаве трапіў у турэцкі «Генчлербірлігі». Аднак, замацавацца ў Турцыі не здолеў — за паўгады правёў 6 матчаў, пасля чаго вярнуўся ў «Борац» на правах арэнды. У сезоне 2008/2009 паспяхова гуляў за ОФК, у выніку звярнуў на сябе ўвагу «Црвены Звезды», якая набыла нападніка ў туркаў.

У ліпені 2011 года перабраўся ў кітайскі «Цзянсу Сайнці», які незадоўга да таго ўзначаліў сербскі трэнер Драган Акука. За 2,5 гады ў «Цзянсу Сайнці» забіў 22 галы, стаў уладальнікам Суперкубка Кітая. У снежні 2013 года перайшоў у іншы кітайскі клуб «Ляанін Хувін», які пакінуў па заканчэнні сезона 2014.

У жніўні 2015 года стала вядома аб тым, што да Еўціча, які знаходзіўся ў статусе свабоднага агента, праяўляе інтарэс беларускі БАТЭ[3]. 28 жніўня, пасля выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, барысаўскі клуб абвясціў аб падпісанні кантракта з Еўцічам[4]. Дзякуючы траўмам Віталя Радзівонава і Мікалая Сігневіча атрымаў магчымасць замацавацца ў аснове. 20 верасня ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе БАТЭ ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 11-й хвіліне забіў адзіны гол у гэтай сустрэчы. Пазней, аднак, саступіў месца ў складзе Дзмітрыю Мазалеўскаму, які аднавіўся ад траўмы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года пакінуў барысаўскі клуб[5].

У студзені 2016 года стаў іграком клуба «Далянь Іфань»[6], але ўжо ў лютым вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з «Ягодзінай»[7]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Чукарычкі». У ліпені 2017 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком тайландскага клуба «Патая Юнайтэд», па заканчэнні сезона 2017 пакінуў яго. У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Вождавац».

У студзені 2020 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Вождаваца»[8].

Міжнародная

14 снежня 2008 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Сербіі, калі выйшаў на замену на 58-й хвіліне таварыскай гульні супраць Польшчы.

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandar Jevtic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandar Jevtic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. БАТЭ просматривает сербского форварда Евтича
  4. Александар Евтич заключил контракт с БАТЭ
  5. Евтич покинул БАТЭ
  6. Бывший форвард БАТЭ Евтич перешел в китайский «Далянь»
  7. Экс-форвард БАТЭ подписал контракт с “Ягодиной”
  8. Экс-нападающий БАТЭ завершил карьеру в 34 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ігракі ФК Смедарава
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Патая Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Ягодзіна
Катэгорыя·Ігракі ФК ОФК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мачва Шабац
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Црвена Звезда
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Сербіі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэлезнічар Смедарава
Катэгорыя·Ігракі ФК Чукарычкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вождавац
Катэгорыя·Ігракі ФК Генчлербірлігі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Цзянсу Сунін
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Ігракі ФК Борац Чачак
Катэгорыя·Ігракі ФК Балкан Мірыева
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шабацы
Катэгорыя·Ігракі ФК Ляанін Хувін