wd wp Пошук:

Акіра Судзукі

Акіра Судзукі (яп.: 鈴木 章 12 верасня 1930, Мукава, Японія) — японскі хімік, які адкрыў рэакцыю Судзукі. Нобелеўскі лаўрэат па хіміі за 2010 год[6]. У яго гонар быў названы астэроід (87312) Акірасудзукі(англ.) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся 12 верасня 1930 года ў пасёлку Мукава, на востраве Хакайда. Навучаўся ва Універсітэце Хакайда і пасля яго заканчэння ў 1954 годзе застаўся ў аспірантуры. У 1959 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па хіміі. Пасля атрымання ступені працаваў асістэнт-прафесарам там жа. У 1961 годзе атрымаў пасаду дацэнт-прафесара. З 1963 па 1965 год працаваў пастдокам у Герберта Браўна ва ўніверсітэце Пердзью, пасля чаго вярнуўся ва ўніверсітэт Хакайда на пасаду поўнага прафесара. У 1994 годзе выйшаў на пенсію ва ўніверсітэце Хакайда, але працягнуў працаваць на пасадзе поўнага прафесара ва Універсітэце навукі Акаямы (1994—1995) і Універсітэце навукі і мастацтваў Курасікі (1995—2002), якія з’яўляюцца прыватнымі японскімі універсітэтамі.

Быў віцэ-прэзідэнтам і дырэктарам Японскага хімічнага таварыства.

Навуковыя дасягненні

Пад кіраўніцтвам Герберта Браўна ва Універсітэце Пердзью Акіра Судзукі займаўся праблемамі сінтэзу і выкарыстання борарганічных злучэнняў.

Па вяртанні ў Японію ён працягнуў гэтыя заняткі і дасягнуў прыкметных поспехаў, вядомых па ўсім свеце. Яго праца 1979 года па рэакцыях крос-спалучэньня ў сінтэзе борарганічных злучэнняў з выкарыстаннем паладыявага каталізатара дала пачатак вялікаму падзелу сучаснай металаарганічнай хіміі. Гэта рэакцыя носіць цяпер імя Судзукі, а за яе адкрыццё навуковец быў у 2010 годзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі.

Аўтар і сааўтар 341-го навуковага артыкула ў рэцэнзуемых часопісах.

Узнагароды

Сяброўства ў навуковых таварыствах

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1715741/Suzuki-Akira
  2. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1719562/Nobel-Prizes-Year-In-Review-2010/296811/Prize-for-Chemistry
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/416856/Nobel-Prize/93434/The-prizes
  4. http://www.nytimes.com/2010/10/07/science/07nobel.html
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. The Nobel Prize in Chemistry 2010(англ.)  (6 октября 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 10 кастрычніка 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Японскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Культуры
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Нарадзіліся на Хакайда
Катэгорыя·Хімікі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных