wd wp Пошук:

Аклахома

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аклахома.

Аклахома (англ.: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (2000). Сталіца і найбуйны горад — Аклахома-Сіці. Назва Аклахома паходзіць з індзейскай мовы чакта, у якім яно азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў» (Sooner State).

Геаграфія

Плошча Аклахомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Місуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — з Нью-Мексіка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.

Гісторыя

Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Аклахомы жылі індзейскія плямёны — Уічыта, Куапа, Када і Асаге. У XVI стагоддзі тут з’явіліся іспанскія экспедыцыі. Затым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Іспанія і Францыя.

У 1830-х Аклахома, якая мела статут Індзейскай тэрыторыі, стала адным з месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасці з Законам аб перасяленні індзейцаў.

Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 г. шматлікія плямёны, у прыватнасці чэрокі, чакта і семінолы, склалі саюзніцкія пагадненні з канфедэратамі. Пасля вайны, у 1866 г., федэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўрада ЗША. У 1905 г. быў створаны праект асобнага індзейскага штата Секвоя, але ён не быў рэалізаваны.

Аклахома была абвешчана асобным штатам 16 чэрвеня 1906 г. Афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 г., стаўшы 46-м штатам.

Судовая сістэма

Судовая сістэма штата Аклахома складаецца з Вярхоўнага суда, Апеляцыйнага суда па крымінальных справах, Апеляцыйнага суда па грамадзянскіх справах і 77 акруговых судоў.  Адміністрацыйныя паслугі для судовай сістэмы прадастаўляюцца Адміністрацыйнай канцылярыяй судоў. У адрозненне ад большасці штатаў, у Аклахоме ёсць два суды апошняй інстанцыі. Вярхоўны суд вырашае ўсе пытанні грамадзянскага характару, а Апеляцыйны суд штата Аклахома вырашае ўсе крымінальныя справы.[3]

У 2018 годзе ў штаце было зарэгістравана 210 забойстваў. Гэта на 14,6% менш, чым у 2017 годзе.  Але гэта толькі 0,2% ад усіх зарэгістраваных злачынстваў.[4]

Эканоміка

Аснову эканомікі Аклахомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць.

Вядомыя асобы

Спасылкі

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  3. https://oklahoma.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 17 чэрвеня 2020.
  4. https://osbi.ok.gov
Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Аклахома
Штаты ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу