wd wp Пошук:

Паці Пэйдж

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пэйдж.

Паці Пэйдж (англ.: Patti Page; сапраўднае імя - Клара Эн Фаўлер (англ.: Clara Ann Fowler); 8 лістапада 1927, Клермар - 1 студзеня 2013, Энсінітас) — амерыканская спявачка, зорка эстрады 1950-х гадоў, больш чым за пяць дзесяцігоддзяў творчай дзейнасці прадала ў свеце больш за 100 мільёнаў пласцінак.

Пэйдж падпісала кантракт з Mercury Records ў 1947 годзе і стала першай знакамітай спявачкай гэтага лэйбла, пачаўшы сваё ўзыходжанне ў хіт-парадах з песні «Confess» (1948). Першы вялікі поспех прынёс ёй у 1950 годзе сінгл-бэстсэлер «With My Eyes Wide Open, I’m Dreaming».

У перыяд з 1950 па 1965 Пэйдж выпусціла 14 хітоў-«мільённікаў». Самым знакамітым з іх застаецца «Tennessee Waltz»: запісаны ў 1950 годзе, песня пратрымалася 13 тыдняў на вяршыні спісаў “Білборда” (тады - Billboard’s Best-Sellers List), стала адным з бэстсэлераў XX стагоддзя, і - адным з двух афіцыйных гімнаў штата Тэнэсі. На вяршыню амерыканскага хіт-параду падымаліся і тры іншыя яе сінглы пачатку 1950-х гадоў: «All My Love (Bolero)», «I Went to Your Wedding» і «(How Much Is That) Doggie in the Window».

У адрозненне ад многіх папулярных эстрадных выканаўцаў 1950-х гадоў, адцясненне на абочыну зоркамі рок-н-ролу, Паці Пэйдж не здала пазіцый. Узбагаціўшы свой стыль матывамі музыкі кантры, яна працягвала выпускаць хіты і ў 1960-х гадах («Old Cape Cod», «Allegheny Moon», «A Poor Man’s Roses (Or a Rich Man’s Gold)», «Hush, Hush, Sweet Charlotte »). Сінглы Паці Пэйдж з’яўляліся ў кантры-чартах “Білборда” да 1982 года.

Дыскаграфія

Альбомы

Зноскі

  1. Harrison, Tom. The singing rage, Patti Page (нявызн.), The Province (April 14, 2008). Праверана July 24, 2008.
  2. Patti Page. Discography(англ.)  (недаступная спасылка). — Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2012. Праверана 10 верасня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Энсінітасе
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клермары